Беларускія аб'екты на тэрыторыі Масквы
![]() |
Блок з зямлёй горада-героя Мінска Усталяваны ў Аляксандраўскім садзе ля Крамлёўскай сцяны. Выраблены з цёмна-чырвонага парфіру. Пад блокам у скрыні захоўваецца свяшчэнная зямля горада-героя Мінска. На блоку — назва горада і чэканая выява медалі «Залатая Зорка». |
![]() |
Блок з зямлёй Брэсцкай крэпасці Усталяваны ў Аляксандраўскім садзе ля Крамлёўскай сцяны. Выраблены з цёмна-чырвонага парфіру. Пад блокам у скрыні захоўваецца свяшчэнная зямля Брэсцкай крэпасці. На блоку — словы «Брэсцкая крэпасць» і чэканая выява медалі «Залатая Зорка». |
![]() |
Помнік Янке Купале Адчынены ў 2007 годзе. |
![]() |
Мемарыяльная дошка Адкрыта ў 2009 годзе на доме, у якім у 1963-1989 гг. жыў выбітны беларускі, савецкі дыпламат |
![]() |
Надмагільны помнік Адкрыты ў 1990 годзе на Новадзявочых могілках, на якіх пахаваны выдатны беларускі дзяржаўны, партыйны дзеяч. |
![]() |
Мемарыяльная дошка Адкрыта на доме, у якім у |
![]() |
Беларускі вакзал Пабудаваны ў 1870 г. Архітэктар І.І. Струкаў. |
![]() |
Станцыя метро «Беларуская» Адкрыта ў 1938 годзе на Замаскварэцкай лініі метрапалітэна. Архітэктары: М.Андрыканіс і Н.Быкава. І.І. Струкаў. |
![]() |
Кинатэатр «Брэст» Адкрыты ў 1974 годзе. Размешчаны каля станцыі метро «Маладзёжная». Глядзельная зала ўмяшчае 505 гледачоў. |
![]() |
Мемарыяльная дошка Усталявана ў 2013 годзе на будынку Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта ім.І.М. Сечанава, у якім Н.В. Траян працавала з 1976 па 1988 год. |
![]() |
Помнік Маршалу А.А. Лосіку Адкрыты ў 2013 годзе на Траякураўскіх могілках, на якіх пахаваны А.А. Лосік — Герой Савецкага Саюза, Маршал бранятанкавых войскаў, камандзір 4-й гвардзейскай танкавай брыгады, якая вызваляла ў 1944 году г.Мінск. |
![]() |
Мемарыяльная дошка Усталявана ў 2013 годзе на будынку, у якім з 1947 па 1965 гг. пражываў вядомы беларускі савецкі авіяканструктар П.В. Сухі. |
![]() |
Мемарыяльная дошка Усталявана ў 2006 годзе на будынку МВТУ ім. |
![]() |
ААТ Кампанія «Сухі» Найбуйнейшы авіяцыйны холдынг РФ, на якім працуе больш за 26 тыс. чалавек. Уваходзіць у Аб'яднаную авіябудаўнічую карпарацыю (ААК). Адрас: вул.Палікарпава, 23б |
![]() |
Павильён «Беларусь» на ВВЦ Пабудаваны ў 1954 г. Архітэктары: Р.А. Захараў, З.С. Чарнышова. Калоны, якія атачаюць панадворак, абвіты маляўнічымі гірляндамі пладоў (барэльеф з маёлікі); пярэднія калоны аздобленыя каляровай маёлікай з нацыянальным беларускім арнаментам; падлога дворыка выкладзена керамічнай мазаікай. Вянчае павільён бельведэр са скульптурай «Беларусь», пакрытай залатой смальтай. |
![]() |
Кінатэатр «Мінск» Разлічаны на 1200 месцаў. У цяперашні час не працуе. Яго плошчы здаюцца ў кароткатэрміновую арэнду для правядзення кангрэсаў, семінараў, форумаў, фуршэтаў, канцэртаў, выстаў, карпаратыўных трэнінгаў, свят і канцэртаў. |
![]() |
Мемарыальная дошка ў памяць аб «маскоўскай» эвакуацыі БДУ Устаноўлены ў 2011 годзе на будынку, у якім у гады Вялікай Айчыннай вайны быў размешчаны эвакуяваны з г.Мінска Беларускі дзяржаўны універсітэт ім.У.І. Леніна. |
З Рэспублікай Беларусь таксама звязаныя тапанімічныя аб'екты на карце г.Масквы — вуліца авіяканструктара Сухога, вуліца Мінская, Брэсцкая 1-я вуліца, Брэсцкая 2-я вуліца, Віцебская вуліца, Гродзенская вуліца, Барысаўская вуліца, Белавежская вуліца, Полацкая вуліца, Палескі праезд, вуліца Гастэлы, Бабруйская вуліца і інш.