Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора
Еўразійскі эканамічны саюз (скар. ЕАЭС) — міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб'ектнасцю і заснаваная Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, падпісаным кіраўнікамі дзяржаў Беларусі, Казахстана і Расіі ў Астане 29 мая 2014 года.
У 2015 годзе паўнапраўнымі членамі ЕАЭС сталі таксама Рэспубліка Арменія і Кыргызская Рэспубліка.
Еўразійскі эканамічны саюз адкрыты для ўступлення любой дзяржавы, якая падзяляе яго мэты і прынцыпы, на ўмовах, узгодненых дзяржавамі — членамі.
У рамках Саюза забяспечваецца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, правядзенне скаардынаванай, узгодненай або адзінай палітыкі ў галінах эканомікі, вызначаных Дагаворам і міжнароднымі дамовамі ў рамках Саюза.
Органамі Еўразійскага эканамічнага саюза з'яўляюцца:
- Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет;
- Еўразійскі міжурадавы савет;
- Еўразійская эканамічная камісія;
- Суд Еўразійскага эканамічнага саюза.
Афіцыяльны сайт ЕАЭС www.eaeunion.org.
Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан и Расійскай Федэрацыі пачаў работу з 1 студзеня 2010 г. Да яго кампетэнцыі (на міждзяржаўны ўзровень) аднесены пытанні мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, мытнага адміністравання, тэхнічнага рэгулявання, прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, вядзення статыстыкі ўзаемнага гандлю, ўстанаўлення гандлёвых рэжымаў з трэцімі краінамі, прымянення спецыяльных ахоўных і антыдэмпінгавых мер.
У рамках Мытнага саюза:
- адменены ўвазныя мытныя пошліны ва ўзаемным гандлі дзяржаў — членаў МС;
- ажыццяўляецца адзінае мытна-тарыфнае і нетарыфнае рэгуляванне ў гандлі з трэцімі краінамі;
- ажыццяўляецца выкарыстанне адзінага стандарту, аднаго выпрабавання і адзінага сертыфіката ў сферы тэхнічнага рэгулявання;
- праводзіцца ўзгодненая палітыка ў галіне тэхнічнага рэгулявання, прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер;
- на ўнутраных межах дзяржаў — членаў Мытнага саюза адмененыя практычна ўсе віды дзяржаўнага кантролю;
- значна ўзрастае інвестыцыйная прывабнасць дзяржаў — членаў Мытнага саюза з прычыны стварэння шырокага агульнага рынку тавараў.
Адзіная эканамічная прастора пачала работу с 1 студзеня 2012 г.
Мэтай АЭП акрамя свабоды руху тавараў з'яўляецца забеспячэнне свабоды руху капіталаў, паслуг і працоўнай сілы. У рамках АЭП прадугледжана правядзенне ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі, заснаванай на адзіных прынцыпах і правілах канкурэнцыі і рэгулявання дзейнасці натуральных манаполій, ужыванні адзіных падыходаў да ажыццяўлення дзяржзакупак, падтрымцы прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
18 лістапада 2011 г. у г.Маскве Кіраўнікі дзяржаў падпісалі Дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, Дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), зацвердзілі Рэгламент работы ЕЭК.
Дэкларацыя азначае пераход да наступнага пасля Мытнага саюза этапу інтэграцыйнага супрацоўніцтва — Адзінай эканамічнай прасторы. У дакуменце робіцца акцэнт на паглыбленні ўзаемадзеяння, перш за ўсё, у эканоміцы і абвяшчаецца намер стварыць пасля 1 студзеня 2015 г. Еўразійскі эканамічны саюз.
Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе падпісаны Кіраўнікамі дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстана і Расійскай Федэрацыі 29 мая 2014 года ў г.Астане і набыў моц з 1 студзеня 2015 года.
Дагавор змяшчае ў сабе 118 артыкулаў (інстытуцыянальная частка) і 33 прыкладання (функцыянальная частка) і накіраваны на забеспячэння свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы на адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
Дакумент сфармаваны ў выніку кадыфікацыі (сістэматызацыі) міжнародных дагавораў, заключаных у рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, з улікам аптымізацыі, актуалізацыі дзеючых норм і прывядзення іх палажэнняў ў адпаведнасць з правіламі і нормамі СГА, а таксама заснаваны на нормах і правілах ЕўрАзЭС, якія адказваюць мэтам і задачам Саюза па забеспячэнню свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы.
Дамовай вызначана структура органаў Саюза, якая ўключае ў сябе:
- Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет;
- Еўразійскі міжурадавы савет;
- Еўразійскую эканамічную камисію;
- Суд Еўразійскага эканамічнага саюза.
Пастаянна дзеючым органам рэгулявання з'яўляецца Еўразійская эканамічная камісія (Камісія), якой перадаюцца наднацыянальныя паўнамоцтвы ў шэрагу сфер эканомікі.
Асноўнымі задачамі Камісіі з'яўляюцца забеспячэнне ўмоў функцыянавання і развіцця Саюза, а таксама выпрацоўка прапаноў у сферы эканамічнай інтэграцыі ў рамках Саюза
Камісія складаецца з Савета і Калегіі.
Савет Камісіі ажыццяўляе агульнае рэгуляванне інтэграцыйных працэсаў у Саюзе, а таксама агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Камісіі.
У Савет Камісіі ўваходзяць па аднаму прадстаўніку ад кожнай дзяржавы-члена, які з'яўляецца намеснікам кіраўніка ўрада i надзелены неабходнымі паўнамоцтвамі ў адпаведнасці з заканадаўствам сваёй дзяржавы.
Рашэнні, распараджэнні і рэкамендацыі Савета Камісіі прымаюцца кансэнсусам.
Калегія Камісіі з'яўляецца выканаўчым органам Камісіі.
Калегія Камісіі складаецца з членаў Калегіі, адзін з якіх з'яўляецца Старшынёй Калегіі Камісіі.
Калегія Камісіі фарміруецца з прадстаўнікоў дзяржаў-членаў зыходзячы з прынцыпу роўнага прадстаўніцтва дзяржаў-членаў.
Рашэнні, распараджэнні і рэкамендацыі Калегіі Камісіі прымаюцца кваліфікаванай большасцю або кансэнсусам.
10 кастрычніка 2014 г. у г.Мінску Кіраўнікамі дзяржаў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстана і Расійскай Федэрацыі падпісаны Дагавор аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Дагавор уступіў у сілу 2 студзеня 2015 г.
23 снежня 2014 г. у г.Маскве Кіраўнікамі дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстана, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі падпісаны Дагавор аб далучэнні Кыргызскай Рэспублікі да Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Дагавор уступіў у сілу 12 жніўня 2015 года.