:

Пасол Д.Круты наведаў міжнародную прамысловую выставу «Метал-Экспа»

10.11.2022 г.

З 8 па 11 лістапада ў ЦВК «Экспацэнтр» на Чырвонай Прэсне праходзіць 28-я Міжнародная прамысловая выстава «Метал-Экспа». У экспазіцыі –уся разнастайнасць прадукцыі чорнай і каляровай металургіі, сучаснага галіновага абсталявання і тэхналогій.

9 лістапада Пасол Дзмітрый Круты агледзеў экспазіцыю павільёна холдынгу «Беларуская металургічная кампанія». Кіраўнік дыпмісіі азнаёміўся з наменклатурай прадукцыі БМК і пазначыў напрамкі пашырэння паставак на расійскі рынак. Пасол таксама правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам прадпрыемства Дзмітрыем Корчыкам.

Кіраўнік холдынгу падрабязна праінфармаваў аб маючых адбыцца перамовах з ключавымі расійскімі партнёрамі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням лагістыкі і транзіту ў новых умовах рынкавай кан'юнктуры. Са слоў дырэктара, БМЗ зацікаўлены ў прасоўванні прадукцыі ў далёкаўсходніх рэгіёнах Расіі. У цэлым за 10 месяцаў бягучага года БМЗ паспяхова пераарыентуе пастаўкі сваёй прадукцыі з еўрапейскага рынку ў Расійскую Федэрацыю.

Аб'ём продажаў у Расію па выніках года перавысіць 550 млн долараў з тэмпам росту 175%. Геаграфія паставак пашырана да 51 расійскага рэгіёна. Самым высокім попытам карыстаюцца бясшвовыя трубы і арматура. Вядзецца інтэнсіўная праца з спажыўцамі металакорду (у першую чаргу, гэта шынныя прадпрыемствы). Абмяркоўваецца шэраг перспектыўных інвестпраектаў з расійскімі партнёрамі, як у Беларусі, так і на тэрыторыі Расіі. З улікам росту попыту ідзе праца па аптымізацыі каналаў збыту. На бягучы момант 60 працэнтаў паставак ужо праводзіцца праз уласны гандлёвы дом БМЗ у Маскве. Пастаўлена задача па далейшай цэнтралізацыі продажаў, выкараненні непразрыстых схем і пасрэдніцкіх накрутак коштаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці