:

Лукашэнка: Беларусь і Расія будуюць Саюзную дзяржаву, якую можа прыцягнуць і іншыя краіны

28.04.2022 г.

Беларусь і Расія будуюць Саюзную дзяржаву, якую можа прыцягнуць і іншыя краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Расіі Аляксандрам Гусевым, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з боку расійскіх рэгіёнаў бачыць вельмі вялікую зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Дзякуючы вам мы маем такое супрацоўніцтва і спрабуем выбудаваць адзіную Саюзную дзяржаву на новых прынцыпах, каб ніхто не быў у крыўдзе, каб развіваліся суверэнныя, незалежныя дзяржавы – Беларусь і Расія. Да такога саюза, упэўнены, будуць падключацца і іншыя рэспублікі былога Савецкага Саюза», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці