:

Адбылося пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

10.08.2021 г.

9 жніўня 2021 года пад сустаршынствам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Сямашкі адбылося пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы (у фармаце відэаканферэнцыі).

У ходзе пасяджэння разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўмовы паставак беларускага ліфтавага абсталявання, доступу радыёэлектроннай прадукцыі да дзяржаўных (муніцыпальных) закупак у Расіі, стварэння адзінай сістэмы вызначэння ўзроўню лакалізацыі аўтамабільнай і спецыялізаванай тэхнікі, якая вырабляецца ў Беларусі і Расіі, зняцце абмежаванняў на пастаўкі гранітнага друзу .

Абмеркаваны шэраг новых тэм і накірункаў супрацоўніцтва, у прыватнасці, аб парадку прызнання электроннага лічбавага подпісу ў электронным дакуменце і забеспячэння юрыдычнай сілы электронных дакументаў пры трансгранічным інфармацыйным узаемадзеянні ў рамках Саюзнай дзяржавы, аб супрацоўніцтве дзвюх краін у галіне мікраэлектронікі і ўмовах прымянення электроннай кампанентнай базы беларускай вытворчасці у Расіі, аб узаемным прызнанні дакументаў аб вакцынацыі супраць COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У ходзе пасяджэння дасягнута дамоўленасць аб заканчэнні доследнай эксплуатацыі каналаў сувязі ва ўмовах зніжэння ставак інтэрканекта на роўмінгавы трафік на прасторы Саюзнай дзяржавы і пачатку прымянення камфортных тарыфаў для роўмінгавых абанентаў Беларусі і Расіі з 1 верасня 2021 г. на пастаяннай аснове.

Па выніках пасяджэння Пастаяннаму Камітэту Саюзнай дзяржавы даручана падрыхтаваць праекты пратакольных рашэнняў і прадставіць іх на падпісанне сустаршыням Групы высокага ўзроўню.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці