:

Пра візіт пасла Дзмітрыя Крутога ў Смаленскую вобласць

11.11.2022 г.

11 лістапада адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Крутога ў Смаленскую вобласць.

У ходзе перамоў Д.Крутога з губернатарам Смаленскай вобласці Аляксеем Астроўскім і кіраўніком горада Смаленска Андрэем Барысавым прадметна абмеркаваны пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і расійскага рэгіёна.

Смаленская вобласць уваходзіць у топ-5 рэгіёнаў Расіі па супрацоўніцтве з нашай краінай. Сёлета тавараабарот са Смаленскай вобласцю вырас больш чым на 11%, у тым ліку экспарт – на 45%. Ажыццяўляюцца ўзаемныя пастаўкі шырокага спектру тавараў – ад грузавых аўтамабіляў і трактароў да прадуктаў харчавання і прадуктаў хімічнай прамысловасці.

Беларускі бок гатовы прыняць удзел у праграме абнаўлення парку гарадскога пасажырскага транспарту Смаленска ў 2023-2024 гадах. Сумарная патрэба ў камунальнай тэхніцы складае больш за 400 адзінак.

Смаленская вобласць зацікаўлена ў прыцягненні беларускіх арганізацый да рэалізацыі інфраструктурных праектаў у рэгіёне, уключаючы рэканструкцыю і будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, ЖКГ і дарог.

Бакі падрабязна разгледзелі развіццё вытворчай кааперацыі, а таксама пытанні імпартазамяшчэння. Абмеркавана пытанне ўдзелу беларускіх сельгаскампаній у земляробчых праектах на тэрыторыі Смаленскай вобласці, у тым ліку на ўмовах доўгатэрміновай арэнды зямельных угоддзяў. Дасягнутыя дамоўленасці будуць адлюстраваны ў Плане мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Беларусі і Смаленскай вобласці на 2023-2025 гады.

Д.Круты запрасіў А.Астроўскага з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь. 

Дэлегацыя таксама наведала ТАА «МАЗ-РУС», магазін ААТ «Світанак» і ТАА «Смолсельмаш», якое выпускае сельгастэхніку на аснове беларускіх машынакамплектаў завода «Бабруйскаграмаш», Мазырскага машынабудаўнічага завода і іншых вытворцаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці