:

Прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Удмуртыі А.Брэчалавым

22.11.2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 21 лістапада сустрэчу з кіраўніком Удмурцкай Рэспублікі Аляксандрам Брэчалавым.

Ацэньваючы стан двухбаковых адносін беларускі лідар адзначыў, што Беларусь і Удмуртыя маюць добры патэнцыял. «Эканоміка і гандлёва-эканамічныя адносіны – гэта аснова, перш за ўсё. Таму будзем будаваць свае планы такім чынам, каб тут дадаваць», – заявіў Прэзідэнт. Усе астатнія напрамкі, перакананы ён, падцягнуцца следам. «Нашы адносіны –дай бог, каб яны былі ў іншых дзяржаў на такім узроўні, як у нас з Расіяй, і ў прыватнасці з канкрэтным расійскім рэгіёнам», – дадаў А.Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь вельмі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з прадпрыемствамі Удмуртыі. «Спадзяюся, што тыя напрамкі, якія нам трэба развіваць, мы ў працэсе вашага візіту знойдзем. Хоць, упэўнены, што ўжо такія планы выбудаваныя. Вы ведаеце нашы магчымасці ў высокіх тэхналогіях, аўтамабілебудаванні, нават у абароннай прамысловасці, што вельмі важна на сённяшні дзень», – сказаў Прэзідэнт.

Сярод патэнцыйна цікавых для расейскага рэгіёну сфер А.Лукашэнка назваў, напрыклад, пастаўкі экалагічных відаў грамадскага транспарту: «У гэтым кірунку мы можам сур'ёзна папрацаваць». Заўсёды карыстаюцца попытам і ліфты беларускай вытворчасці. «Павінен вам сказаць, што ў гэтым годзе, калі нашы так званыя партнёры сышлі ад нас, мы пераарыентавалі свае магчымасці на рынак Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і па ліфтах. Хоць гэта прадпрыемства было моцна перагружана. Але Расея для нас у гэтым дачыненні з'яўляецца прыярытэтам. Прэзідэнт Пуцін мяне як раз прасіў пра гэта – каб мы звярнулі ўвагу на замяшчэнне імпартных ліфтаў у Расеі беларускімі. Я абяцаў, і мы гэта сваё абяцанне выконваем», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Што датычыцца аграпрамысловага сектара, то ён у Удмуртыі і так развіты на досыць высокім узроўні, лічыць Кіраўнік дзяржавы. «У аграпрамысловым комплексе нам нічога выдумляць не трэба. Калі вам нешта спадабаецца – калі ласка. Не – значыць, мы будзем у вас вучыцца», – адзначыў А.Лукашэнка.

Ён выказаўся за развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы навукі, культуры, аховы здароўя: «Мы тут далёка не сышлі адзін ад аднаго, але не было б шчасця, так няшчасце дапамагло. Мы цяпер зразумелі, што нам трэба рабіць, у якім кірунку рухацца, а самае галоўнае – не забываць тое, што было назапашана да нас, стаяць усё ж такі на плячах тых гігантаў, якія стварылі калісьці нашу агульную краіну. Мы многае запазычылі з Савецкага Саюза. Яшчэ ў савецкія часы эканоміка Беларусі была арыентаваная на вытворчасць, гэты патэнцыял захаваўся па цяперашні час, і краіна пастаўляе на экспарт значную частку сваёй прадукцыі. На аснове прадпрыемстваў таго часу мадэрнізаваныя вытворчасці, пабудаваныя новыя, самыя сучасныя. Напрыклад, атрымалі развіццё біятэхналогіі, атамная энергетыка, сфера IT, касмічныя тэхналогіі. Яны падымаюць нацыю на зусім іншы ўзровень развіцця», – канстатаваў Прэзідэнт.

У сваю чаргу, кіраўнік Удмурцкай Рэспублікі Аляксандр Брэчалаў адзначыў якасны ўзровень супрацоўніцтва з Беларуссю. Кіраўнік расійскага рэгіёна заявіў, што за час яго знаходжання на пасадзе: «Гэта ўжо пятая бізнес-місія ў Беларусь, якая з'яўляецца для Удмуртыі стратэгічным партнёрам. Ёсць тройка самых эфектыўных кірункаў. Беларусь заўсёды-у топ-3 рэгіёна і па якасці адпрацоўкі нашых кантактаў, і па выніку. Вынік, можа быць, не гэтак выдатны, як хацелася б. Але тым не менш ён ёсць, і мы прырастаем і па імпарце, і па экспарце».

Тавараабарот Беларусі і Удмуртыі па выніках 2021 года склаўся на ўзроўні $102,4 млн, а ў 2020-м ён перавысіў $185 млн. За першыя дзевяць месяцаў гэтага года аб'ём узаемнага гандлю склаў амаль $70 млн, або 94% да ўзроўню за аналагічны перыяд мінулага года. Прычым экспарт беларускіх тавараў наблізіўся да $30 млн. У аснове экспарту застаюцца пастаўкі грузавых аўтамабіляў, якія за перыяд са студзеня па верасень гэтага года павялічыліся амаль на $5 млн. У Удмуртыі Беларусь закупляе сталёвыя пруткі, вадкасныя помпы, легкавыя аўтамабілі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці