:

Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі тэлефонную размову

09.11.2022 г.

Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася ўвечары 8 лістапада, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі пытанні маючага адбыцца пасяджэння АДКБ.

Яшчэ адной тэмай размовы сталі беларуска-расейскія адносіны з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Абмеркавалі кіраўнікі дзяржаў і графік сустрэч да канца гэтага года.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці