:

Беларусы пабудуюць адну з найбуйнейшых школ у Расіі

19.08.2021 г.

ТАА «Стройинжиниринг», створанае з удзелам беларускага боку, атрымала права на будаўніцтва «мегашколы» у Варонежы. Гэта будзе адно з самых вялікіх навучальных устаноў у Расіі, разлічанае на 2860 месцаў.

Праект прадугледжвае будынак з пераменнай паверхавасцю ў 2-4 паверхі. «Пляма» забудовы асноўнага будынка складзе больш за 21 тысячу квадратных метраў, яго плошча дасягне амаль 60 тысяч квадратных метраў. У «мегашколе» будзе 110 класаў на 2 860 дзяцей, якія навучаюцца ў адну змену, навучаць дзяцей будуць 220 педагогаў.

Аб’ект унікальны ў маштабах Расіі. Праект прадугледжвае адасобленыя навучальныя блокі, стварэнне безбар’ернага асяроддзя, умоў для развіцця творчага патэнцыялу дзяцей і заняткаў спортам.

Раней ТАА «Стройинжиниринг» выступіла генеральным падрадчыкам па ўзвядзенню ў Семілукскім раёне Варонежскай вобласці агульнаадукацыйнай школы на 520 месцаў.

Аб’ект здадзены ў эксплуатацыю і рэалізаваны па інвестыцыйна-будаўнічаму прынцыпу з прыцягненнем экспартнага крэдыту ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці