:

Сустрэча Пасла Беларусі з Паслом Лівана

23.09.2021 г.

23 верасня 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка сустрэўся з Паслом Ліванскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Шаукі Бу Нассарам.

Адбыўся абмен думкамі па шырокаму колу пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Паслы Беларусі і Лівана прадметна абмеркавалі магчымасці развіцця сувязяў у сельскагаспадарчай, прамысловай, фармацэўтычнай, энергетычнай, адукацыйнай, культурнай сферах.

У ходзе перамоў была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.

Уладзімір Сямашка і Шаукі Бу Нассар дамовіліся аб падтрыманні рабочых кантактаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці