:

Пасол Дзмітрый Круты правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа

18.08.2022 г.

18 жніўня Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Круты правёў сустрэчу з дырэктарам Рэгіянальнага ўпраўлення аператыўнай дзейнасці Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі Арыян Баўэр і кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расіі і Беларусі Іхтыярам Асланавым.

У ходзе размовы былі разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа. Бакі дамовіліся аб развіцці напрамкаў узаемадзеяння па аказанні дапамогі ўразлівым асобам у рамках мандата МКЧК.

Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у падтрыманні кантактаў на ўсіх узроўнях паміж беларускімі дзяржаўнымі органамі і МКЧК.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці