:

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны музей-запаведнік А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Пскоўская вобласць) развіваюць супрацоўніцтва

27.05.2021 г.

У Дзяржаўным музеі-запаведніку А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае» аматары выяўленчага мастацтва змогуць пазнаёміцца з працамі савецкага беларускага графіка, народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага (1931-2017). Усе творы мастацтва прадстаўлены з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Вядомы майстар з’яўляўся акадэмікам Акадэміі мастацтваў СССР, уладальнікам шэрагу прэстыжных дзяржаўных і прафесійных узнагарод, у ліку якіх сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР, дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011).

У новай экспазіцыі — 9 афортаў і 24 друкаваных дошак. Сюжэты, да якіх звяртаўся мастак, ўзятыя з нацыянальнай і сусветнай літаратуры і гісторыі, выкананы паводле фальклорных матываў.

У сваю чаргу Дзяржаўны музей-запаведнік А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае» у мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Рэспублікі Беларусь прадставіў выставу «Пушкін. Гогаль. Графіка Ю.К. Люкшына».

Аўтар работ Юрый Люкшын — прызнаны класік пецярбургскай графічнай школы, майстар з сусветным імем. Яго працы прадстаўлены ў самых значных мастацкіх зборах у Расіі і за яе межамі.

У экспазіцыю ўвайшло каля 50 карцін, сярод якіх — разважанні пра лёсы двух рускіх геніяў, Пушкіна і Гогаля, і ілюстрацыі да іх твораў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці