:

Бізнес-місія Саратаўскай вобласці наведала Беларусь

22.11.2021 г.

15-18 лістапада 2021 г. бізнес-місія дэлегацыі Саратаўскай вобласці наведала Рэспубліку Беларусь пры садзейнічанні аддзялення Пасольства ў Казані. Пяць кампаній, якія займаюцца вытворчасцю харчовай прадукцыі і халадзільнага абсталявання, правялі перагаворы з патэнцыйнымі партнёрамі, а таксама наведалі шэраг прадпрыемстваў. Усяго адбылося больш за 50 мэтавых сустрэч, у тым ліку з буйнейшымі гандлёвымі сеткамі «ГІПА», «Белмаркет», «Еўраопт», «ГРЫН», «ДОБРОНАМ», «Карона», «Алмі» і інш.

Мэта візіту — развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Саратаўскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь і заключэнне кантрактаў з беларускімі прадпрымальнікамі. У ходзе В2В перагавораў саратаўскія вытворцы прэзентавалі сваю прадукцыю, прадметна абмеркавалі ўзаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтва, а таксама абазначылі планы сумеснай работы. У працэсе перагавораў бакам удалося дэталёва абмеркаваць спецыяльныя ўмовы і дамовіцца аб узаемавыгадным развіцці супрацоўніцтва.

Запланавана рэверсная бізнес-місія беларускіх прадпрыемстваў у Саратаў у рамках двухбаковага супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці