:

Беларуская дэлегацыя на Татарстанскім нафтагазахімічным форуме

02.09.2021 г.

31 жніўня — 1 верасня 2021 г. дэлегацыя на Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй канцэрна «Белнафтахім» Андрэем Рыбаковым наведала Татарстанскі нафтагазахімічны форум — адно з найбуйнейшых міжнародных мерапрыемстваў нафтагазавай галіны Расіі.

У рамках форуму кіраўнік аддзялення Пасольства ў Казані Віктар Шчацько прыняў удзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рашэнне Еўрапейскага саюза аб дэкарбанізацыі і новая парадыгма развіцця паліўна-энергетычнага комплексу Расіі».

1 верасня 2021г. у Міністэрстве прамысловасці і гандлю Рэспублікі Татарстан прайшло дзясятае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана.

У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан ў нафтахімічнай сферы, а таксама развіццё новых кірункаў узаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці