:

10 беларускіх тралейбусаў паступілі ў Йошкар-Олу

17.09.2021 г.

13 верасня 2021 г. у Йошкар-Оле адбылася ўрачыстая перадача тралейбусаў вытворчасці ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» камунальнаму прадпрыемству «Тралейбусны транспарт». Кіраўнік Рэспублікі Марый Эл Аляксандр Еўсціфееў адзначыў, што ўпершыню за 27 гадоў парк гарадскога грамадскага транспарту папоўніўся дзесяццю новымі тралейбусамі.

Набытыя тралейбусы з нізкай падлогай, абсталяваны сістэмамі кандыцыянавання і ацяплення паветра. Пасажыры змогуць бясплатна ездзіць па Йошкар-Оле ў новых тралейбусах да 19 верасня ўключна.

МП «Тралейбусны транспарт» з’яўляецца ключавым перавозчыкам сталіцы, штодня 30 тыс. пасажыраў карыстаюцца тралейбусным транспартам. За 7 месяцаў бягучага года тралейбусамі перавезена больш за 6 млн. чалавек, што на 22% больш, чым у 2020 годзе. Усяго на балансе прадпрыемства знаходзіцца 146 тралейбусаў, у тым ліку 2 навучальных.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці