:

Беларускі пасажырскі транспарт будзе прадстаўлены для доследнай эксплуатацыі ў Казані.

07.09.2021 г.

7 верасня 2021 г. адбылася сустрэча кіраўніка аддзялення Пасольства ў Казані Віктара Шчацько з Намеснікам кіраўніка Выканаўчага камітэта Казані, які курыруе пытанні транспарту, эканамічнага развіцця і гандлю, Ільдарам Шакіравым.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва паміж ААТ «МАЗ» — УКХ «БелаўтаМАЗ» і перавозчыкамі Казані для абнаўлення пасажырскай тэхнікі. Прапанавана стварыць у Казані завадскі філіял беларускай кампаніі «БКМ холдынг» і абаротны склад запасных частак, агрэгатаў і калясак для аднаўлення і запуску ў эксплуатацыю трамвайных вагонаў мадэлі АКСМ 62103.

Дамовіліся ў лістападзе 2021 года пратэставаць аўтобус МАЗ 203045 для азнаямлення з асаблівасцямі мадэлі. Намеснік камерцыйнага дырэктара ААТ «МАЗ» — УКХ «БелаўтаМАЗ» Уладзімір Дармаш распавёў аб новай пасажырскай тэхніцы ААТ «МАЗ», у тым ліку створанай з удзелам партнёрскай кампаніі АТ «УТТЗ».

Генеральны дырэктар АТ «УТТЗ» Дзяніс Рассаднікаў інфармаваў аб гатоўнасці ў студзені 2022 года правесці тэставую эксплуатацыю ў Казані сучлененага тралейбуса з аўтаномным ходам для праектаванай Казанскай наземнай метралініі.

Усяго ў 2022 годзе (з пераходам на 2023г) патрабуецца замяніць 400 аўтобусаў (умяшчальнасцю 100 пас, даўжынёй 12 метраў), якія выпрацавалі 10-ці гадовы рэсурс.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці