:

Пра супрацоўніцтва Мінска і Краснаярска ў лесагаспадарчай сферы

13.08.2021 г.

11 жніўня 2021 г. адбылася сустрэча кіраўніка аддзялення Пасольства ў Краснаярску Аляксандра Пазняка з Міністрам лясной гаспадаркі Краснаярскага краю Аляксеем Пановым.

Разгледжаны пытанні супрацоўніцтва і «кропкі судакранання» ў лесагаспадарчай сферы. Аляксей Паноў станоўча ацаніў працу беларускай спецыяльнай тэхнікі, у прыватнасці, вытворчасці ААТ «Амкадор», якая актыўна задзейнічана ў лясным сектары эканомікі краю.

Міністр таксама адзначыў запатрабаванасць на перспектыву беларускай лесанарыхтоўчай і грузавой тэхнікі для работ па лесанарыхтоўцы і лесааднаўленню, а таксама зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту ў працы па зборы і перапрацоўцы дзікарослых пладоў і ягад.

Аляксандр Пазняк выказаў зацікаўленасць у развіцці адносін паміж вытворцамі і спажыўцамі беларускай тэхнікі ў Краснаярскім краі.

Бакі таксама абмеркавалі развіццё кантактаў у сферы малога і сярэдняга бізнесу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці