:

Пра сустрэчу кіраўніка аддзялення Пасольства з мэрам Краснаярска

29.07.2021 г.

29 ліпеня 2021 г. адбылася сустрэча кіраўніка аддзялення Пасольства ў Краснаярску Аляксандра Пазняка з кіраўніком горада Краснаярска Сяргеем Яроміным.

Бакі адзначылі неабходнасць надання новага імпульсу рэалізацыі пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй Краснаярска і Мінскім гарвыканкамам, падпісанага ў Мінску 18 верасня 2019 г., а таксама аналагічнага пагаднення з Магілёўскім гарвыканкамам ад 19 верасня 2001 г. 

Сяргей Яромін адзначыў запатрабаванасць беларускіх харчовых тавараў і, як следства, неабходнасць стварэння ў горадзе адпаведнай тавараправоднай сеткі. Наладжванне прамых паставак дасць магчымасць знізіць як кошт прадуктаў для пакупнікоў, так і пашырыць іх асартымент.

Аляксандр Пазняк выказаў меркаванне пра магчымасць пашырэння сумесных зборачных вытворчасцей і развіцця кааперацыйных сувязей. Тым больш, што ёсць станоўчы прыклад такой працы — стварэнне ААТ «Магілёўліфтмаш» у Краснаярску сумеснай вытворчасці ліфтаў на базе ТАА «Строй-Енисей».

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у пастаўках камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі для патрэб горада, а таксама важнасць развіцця культурных сувязяў паміж расіянамі і беларусамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці