Пытанні прамысловай кааперацыі Беларусі і Башкірыі абмеркавалі на Усерасійскім інвестыцыйным форуме ў г.Сібай
14.09.2021 г.На трэцім Усерасійскім інвестыцыйным форуме «Зауралье-2021», які прайшоў у г.Сибай, з дакладам на тэму: «Беларусь-Башкартастан: прамысловая кааперацыя» выступіў кіраўнік аддзялення Пасольства Артур Карповіч.

Як ўдалы прыклад кааперацыі ў дакладзе прыведзена праца ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» і Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода, ААТ «Мінскі трактарны завод» і прадпрыемства «Башсельгастэхніка», ААТ «Сейсматэхніка» (г. Гомель) і АТ «Башнафтагеафізіка» і інш.
Сярод сумесных праектаў на перспектыву — адкрыццё ТАА «Станкамантаж» (г.Сцерлітамак) вытворчасці станкоў у свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск», а таксама падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Жабінкаўскага райвыканкама Брэсцкай вобласці і Іглінскага раёна Рэспублікі Башкартастан.
Адзначана, што з канца мая 2021 г. паміж Мінскам і Уфой адкрыты прамы авіярэйс, а з 26 верасня частата палётаў авіякампаніі «Белавія» будзе павялічана да 2-х раз у тыдзень, што таксама стварае дадатковыя перавагі для ўзаемадзеяння паміж прадпрыемствамі Беларусі і Башкартастану.
У ходзе выступлення праведзена прэзентацыя інвестыцыйных праектаў: «Арганізацыя працэсу шокавай замарозкі ягад, садавіны, гародніны» у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці і «Вырошчванне журавін і яе наступная шокавая замарозка» у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Па выніках Форуму інвестыцыйныя праекты СЭЗ Беларусі былі перададзеныя ў Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Башкартастан па знешнеэканамічных сувязях і кангрэснай дзейнасці для іх давядзення да расійскіх зацікаўленых.
Падчас Форуму Артур Карповіч правёў шэраг сустрэч з службовымі асобамі Рэспублікі Башкартастан, а таксама даў інтэрв’ю тэлеканалу «РБК» (г.Уфа) на тэму працы аддзялення Пасольства і развіцця ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Башкортастанам.