:

У Арэнбурзе і Уфе адкрыты навучальныя класы Мінскага трактарнага завода

15.09.2021 г.

У Арэнбурзе і Уфе на базе дзяржаўных аграрных універсітэтаў адкрыты спецыялізаваныя навучальныя класы Мінскага трактарнага завода. Непасрэдны ўдзел у арганізацыі гэтага працэсу прынялі прадстаўнікі ТАА «ТПК МТЗ-Татарстан», а таксама кіраўніцтва дылераў ТАА «Аўтацэнтр» і ТАА «ВА ТЕХРЕСУРС».

Падчас цырымоніі адкрыцця класаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, у якіх бакі — Мінскі трактарны завод, урад Арэнбургскай вобласці і Міністэрства сельскай гаспадаркі Башкартастана — дамовіліся прадоўжыць аснашчэнне рэгіёну тэхнікай BELARUS.

ТАА «ТПК МТЗ-Татарстан» падараваў башкірскі дзяржаўнаму аграрнаму універсітэту рухавік Д245.30Е2-1804, які стане навучальным дапаможнікам і дазволіць дэталёва вывучаць прынцыпы работы сельскагаспадарчай тэхнікі.

Больш падрабязна пра мерапрыемства — на тэлеканале «БСТ».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці