:

Жабінка і Іглінскі раён падпісалі Пагадненне аб усталяванні партнёрскіх адносін

21.09.2021 г.

Горад Жабінка Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь і Іглінскі раён Рэспублікі Башкартастан пры садзейнічанні аддзялення Пасольства ва Уфе падпісалі Пагадненне аб усталяванні партнёрскіх (пабрацімскіх) адносін.

  

Бакі дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, прадпрымальніцтва і гандлю, навукі, адукацыі, аховы здароўя і іншых накірунках.

Падпісанне дадзенага Пагаднення стала яшчэ адным важкім крокам у збліжэнні культур беларускага і башкартастанскага народа, умацаванні ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Башкартастан.

З боку Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта Пагадненне падпісана Старшынёй Віталём Кулаком, з боку Муніцыпальнага раёна Іглінскі раён Рэспублікі Башкартастан — Кіраўніком Адміністрацыі Гузель Насыравай.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці