:

Аб візіце ў Маскву ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Р.Галаўчанкам

15.04.2024 г.

Актуальныя пытанні стану і перспектыў развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва абмяркоўваліся 15 красавіка ў ходзе візіту ў Маскву ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

У ходзе перагавораў з кіраўніком расійскага Урада Міхаілам Мішусціным у вузкім фармаце, а таксама ў пашыраным складзе ўдзялялася асаблівая ўвага пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама ходу рэалізацыі буйных сумесных праектаў у фінансавай, прамысловай, энергетычнай, транспартнай, сельскагаспадарчай, лічбавай і культурна-гуманітарнай. сферах.

Падкрэслівалася, што дадзеная праца накіравана на паглыбленне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве на базе дамоўленасцей, дасягнутых па выніках Вышэйшага дзяржаўнага савета 29 студзеня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу з удзелам прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

У сувязі з гэтым адзначалася, што, нягледзячы на ўзмацненне санкцыйнага націску, Беларусь і Расія паступова ўмацоўваюць саюзную інтэграцыю. Эканомікі дзвюх саюзных дзяржаў дэманструюць істотны запас трываласці. У 2023 годзе ўстаноўлены чарговы рэкорд па ўзаемным тавараабароце – 150 мільярдаў беларускіх рублёў, або 53 млрд. у доларавым эквіваленце, прадэманстраваўшы рост на 6,5%, расказаў Раман Галоўчанка. Пры гэтым ён адзначыў, што гэтыя станоўчыя тэндэнцыі захоўваюцца і ў бягучым годзе: па выніках двух месяцаў назіраецца рост тавараабароту нават у параўнанні з паспяховым аналагічным перыядам мінулага года.

Паскараецца рэалізацыя 25 сумесных праектаў у сферы прамысловай кааперацыі. Прычым не толькі ў рамках Саюзнай дзяржавы, але таксама на прасторы ЕАЭС і СНД.

У наяўнай сітуацыі Раман Галоўчанка выступіў з ініцыятывай, што сумесныя планы Расіі і Беларусі па выкананні дарожнай карты па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы на тры гады ў рамках якой падрыхтавана больш як 30 сумесных мерапрыемстваў будзе мэтазгодным прыняць адным пакетам.

«Для дасягнення мэт саюзнай інтэграцыі таксама важна прадаўжаць работу па ліквідацыі бар'ераў, якія яшчэ застаюцца і недзе перашкаджаюць свабоднаму руху нашых тавараў, работ і паслуг», – сказаў кіраўнік беларускага Урада.

Беларусі і Расіі таксама неабходна дакладна дамовіцца ў пытаннях імпартазамяшчэння. «Мы ясна ўсвядомілі неабходнасць умацавання тэхналагічнага суверэнітэту нашых краін, забеспячэння імпартазамяшчэння і разумнай лакалізацыі», – сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр Беларусі канстатаваў, што бакамі нядрэнна рэалізуецца сумесная праграма па развіццю мікраэлектронікі. Пры гэтым, па станкабудаванні асаблівай дынамікі няма, хаця праграма супрацоўніцтва падпісана. «Тое ж самае і па сельскагаспадарчай тэхніцы, па грузавіках – па гэтых пазіцыях мы здольныя сумесна цалкам забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку.

У сувязі з гэтым знакавай падзеяй стала падпісанне міжурадавага пагаднення аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта «Асвей», што выводзіць на новы ўзровень кааперацыю ў авіябудаванні.

У сувязі з гэтым Міхаіл Мішусцін заявіў: «У Саюзнай дзяржавы вялікая тэрыторыя, ёй патрэбны самыя сучасныя самалёты розных класаў, розных тыпаў для перавозак і пасажыраў, і грузаў. Таму мы пачынаем глыбокую кааперацыю ў сферы авіябудавання на аснове ўзаемнай выгады і раўнапраўнага выкарыстання і тэхналогій, і агульных вытворчых магутнасцяў». А Раман Галоўчанка запэўніў, што Беларусь гатова самастойна істотна нарасціць вытворчасць авіякампанентаў для сумесных з РФ праектаў.

Беларусь і Расія правялі значную работу па стварэнню новай лагістыкі экспарту беларускіх грузаў. Нарошчваецца аб'ём экспарту беларускіх тавараў на знешнія рынкі з выкарыстаннем расійскай транспартнай інфраструктуры. У мінулым годзе транзітныя перавозкі павялічыліся больш чым у два разы ў параўнанні з 2022-м – да 20 мільёнаў тон. Выбудаваны схемы дастаўкі прадукцыі з выкарыстаннем расійскіх партоў паўночна-заходняга рэгіёну. Задзейнічаюцца маршруты міжнароднага калідора Поўнач — Поўдзень. Пачалася падрыхтоўка да рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Мурманскай вобласці мультымадальнага порта для перавалкі беларускіх грузаў.

На фоне пашырэння сфер супрацоўніцтва Раман Галоўчанка выказаў меркаванне, што якасныя характарыстыкі расійскіх інвестыцый у Беларусь «пакідаюць жадаць лепшага». «Расійская Федэрацыя з'яўляецца найбуйнейшым інвестарам у эканоміку нашай краіны, агульны аб'ём інвестыцый у 2023 годзе склаў $5,1 млрд і вырас на траціну да ўзроўню папярэдняга года. Але ў рамках СНД Рэспубліка Беларусь для Расійскай Федэрацыі толькі на трэцім месцы пасля Казахстана і Узбекістана» –удакладніў ён.

Раман Галоўчанка заклікаў расійскі бок нарасціць інвестыцыі ў Беларусь не толькі ў сферы машынабудавання, прыборабудавання, але і ў інфраструктурныя праекты ў сферы турызму і аздараўлення. Прэм'ер канстатаваў, што Беларусь – адзін з самых папулярных напрамкаў сярод расійскіх турыстаў. Напрыклад, за мінулы год у беларускіх здраўніцах і гатэлях пабывалі больш за 1 млн. 100 тыс. грамадзян Расіі.

Па выніках перагавораў бакі падпісалі Комплекс мерапрыемстваў (план) па стымуляванню інвестыцыйнай актыўнасці ў Беларусі і Расіі.

Сёння ж было падпісана двухбаковае пагадненне аб узаемным прызнанні лічбавага подпісу, што дасць магчымасць прадпрымальнікам Беларусі і Расіі без абмежаванняў удзельнічаць у дзяржзакупках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці