:

Аб сустрэчы Пасла з Генеральным дырэктарам Дзяржкарпарацыі «Расатам»

10.04.2024 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Круты правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым.

Суразмоўцы абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Дзяржкарпарацыяй «Расатам», а таксама бліжэйшыя планы сумесных мерапрыемстваў на двухбаковым і міжнародным трэках.

У якасці найбольш перспектыўных, паводле ацэнкі бакоў, з'яўляецца рэалізацыя намечаных праектаў у рамках падпісанага ў пачатку бягучага года міжурадавага Мемарандума аб паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і сумежных высокіх тэхналогій.

Аляксей Ліхачоў высока ацаніў узровень і якасць узаемадзеяння дзяржкарпарацыі з Рэспублікай Беларусь, адзначыўшы значны патэнцыял у сумеснай рабоце. Таксама кіраўнік «Расатама» выказаў зацікаўленасць у павелічэнні ўзроўню ўдзелу Беларусі ў міжнародным форуме «АТАМЭКСПА-2025», прымеркаваным да 80-годдзя галіны, у якасці ганаровага ўдзельніка.

Са свайго боку Дзмітрый Круты акцэнтаваў увагу на неабходнасці засяроджвання намаганняў для фарміравання практычных умоў у галіне даследчай і прыкладной навуковай дзейнасці ў сферы ядзерных тэхналогій.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці