:

Аб сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

11.04.2024 г.

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расійскай Федэрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася 11 красавіка ў Крамлі.

Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў прадаўжаліся каля чатырох гадзін. Лідэры абмяркоўвалі пытанні развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах. У цэнтры ўвагі таксама была рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы. Падрабязна прэзідэнты спыніліся на пытаннях бяспекі і сітуацыі на ўкраінскім напрамку.

«Нам ёсць пра што пагаварыць. Я маю на ўвазе нашыя эканамічныя адносіны. Яны развіваюцца і развіваюцца паспяхова. Прадэманстравалі ў мінулым годзе добрыя тэмпы росту эканомікі, і цяпер усё на ўздыме, – сказаў расійскі лідэр. – Дыверсіфікацыя развіваецца, кааперацыя расце, узаемная дапаўняльнасць. Усё, увогуле, на ўздыме. І гэтаму вельмі рады».

Уладзімір Пуцін канстатаваў, што Аляксандр Лукашэнка, вядома, у курсе ўсіх падзей на ўкраінскім напрамку, але расійскі лідэр скарыстаўся яго візітам, каб праінфармаваць у дэталях.

«У цэлым Вы ведаеце: мы ніколі не адмаўляліся ад мірнага вырашэння спрэчак. Больш за тое, мы былі схільныя менавіта да гэтага. Ня мы пачыналі гэтую вайну ў 2014 годзе. Усё пачалося з дзяржперавароту ва Украіне. А потым, калі ўсё набыло такі ўжо гарачы характар, менавіта Вы былі ініцыятарам правядзення мірных перамоваў у Беларусі. Мы гэта пачалі, – адзначыў расійскі лідэр. – Потым перагаворная каманда перабралася ў Стамбул. Там завяршылі практычна гэтую вялікую працу. Цягам доўгага часу яна ішла. Парафіравалі абапал гэты дакумент. Як Вы ведаеце, потым пад ціскам Захаду ўкраінскі бок адмовіўся ад гэтай дамоўленасці».

«Цяпер, як Вы ведаеце, прасоўваецца ідэя правесці нейкую канферэнцыю ў Швейцарыі. Нас туды не запрашаюць. Больш за тое, лічаць, што нам там рабіць няма чаго. І ў той жа час кажуць, што і без нас вырашыць нічога немагчыма, – адзначыў расейскі лідэр. – Кажуць, што мы адмаўляемся ад перамоваў. Нас не запрашаюць, а гавораць, што мы адмаўляемся. Было б смешна, каб не было так сумна. Але яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мы – за. Але толькі не ў фармаце навязвання нам якіх бы там ні было схем, якія нічога не маюць агульнага з рэчаіснасцю».

«Калі ўзнікне неабходнасць, дазволю сабе да вас звярнуцца. Можа быць, мы працягнем кансультацыі з Вамі па гэтым кірунку», – дадаў Уладзімір Пуцін.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў час апошніх сустрэч бакі заўсёды абмяркоўваюць сітуацыю ва Украіне, у тым ліку магчымасць мірнага ўрэгулявання канфлікту.

«Калі яны хочуць у Швейцарыі (яны ж гэта называюць мірнай канферэнцыяй) без нас казаць аб дасягненні міра ва Украіне, Бог з імі. Нашая пазіцыя заключаецца ў тым, што яны могуць там дамовіцца толькі як узмацніць эскалацыю гэтага канфлікту. Без Расіі які можа быць мірны там працэс? Не можа быць мірнага працэсу», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Можа, яны і маюць рацыю, што не запрашаюць нас туды, таму што пра што з імі можна размаўляць, калі яны спрабуюць там сабраць сто з лішнім дзяржаваў і нешта там нам прадыктаваць ці нахіліць нас? Гэта ж не прапанова да мірных перагавораў», – звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу выказаў меркаванне, што супрацьлеглы бок «у вядомай ступені загнаў сябе ў кут, калі адмовіўся ад перамоваў у разліку перамагчы Расію на полі бою, нанесці ёй стратэгічную паразу».

«Цяпер разумеюць, што гэта немагчыма. Ад перамоваў адмовіліся – цяпер патрапілі ў досыць складанае становішча», – адзначыў расійскі лідэр.

«Арыгінальнае» выйсце знайшлі», –іранічна адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Так. Але нашая мэта не заключаецца ў тым, каб усіх ставіць у складанае становішча. Мы, наадварот, гатовы канструктыўна працаваць. Але ніякага навязвання якой бы там ні было пазіцыі, не заснаванай на рэаліях, вядома, быць не можа», – падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

У ходзе перагавораў Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што сёння ёсць усё для перагавораў аб дасягненні міра ва Украіне.

«Я абсалютна падтрымліваю пазіцыю цяперашняга расійскага кіраўніцтва і Вашую пазіцыю па мірным працэсе ў гэтым канфлікце. Абсалютна падтрымліваю: сёння ёсць усё для таго, каб сесці і дамаўляцца, – перакананы Аляксандр Лукашэнка. – Не хочуць – ясна, чаму не хочуць. Калі за акіянам захочуць размаўляць пра мір, то і ва Ўкраіне гэты голас пачуюць».

«Таму ўкраінцы, асабліва насельніцтва, павінныя ведаць, што гэта ад нас не залежыць. Мяч, груба кажучы, на баку», – дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, як пачыналіся мірныя перагаворы: тры раунды прайшлі ў Беларусі, а чацвёрты – у Стамбуле. Абедзве краіны прыйшлі да пэўных дамоўленасцей, склалі праект выніковага дакумента, але перагаворы былі сарваны.

«Прыехалі, абцягнулі: давай, ваюй да апошняга ўкраінца!» – расказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Трэба проста па-чалавечы сябе паводзіць. Дастаць той дакумент, які Вы некалі мне паказалі і перадалі, пакласці на стол і рухацца па ім. Гэта разумная пазыцыя. Там прымальная пазіцыя і для Ўкраіны. Яны ж пагадзіліся», – адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

«Вядома», – пацвердзіў Уладзімір Пуцін.

«Таму ў дадзеным выпадку абсалютна падтрымліваю мірны працэс, ад якога Расія ніколі не адмаўлялася і сёння ў тым ліку. Калі мы нейкую ролю ў гэтым можам згуляць, Вы ведаеце нашы магчымасці. Мы заўсёды будзем побач і будзем дзейнічаць у адным ключы з Вамі», – запэўніў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час некаторыя ў Расіі нават папракалі Уладзіміра Пуціна ў тым, што не наносяцца ўдары па болевых пунктах ва Украіне, у прыватнасці па сістэме энергетыкі.

«Вы тады сказалі (можа, не па-вайсковаму): «Слухайце, людзей шкада. У дзіцячых садках, школах. Калі энергетыка ва Украіне абрынецца – пацерпяць дзеці, людзі».

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў перасцярогу на адрас украінскага боку. «Гэтыя ўдары (з боку Украіны. – Заўвага.) па адчувальных кропках у Расіі – ну дык і адказ адпаведны. Таму, зноў жа, я думаю, што ва Украіне ашалелых шмат людзей, але не ўсё. Я думаю, яны гэта пачулі і ўбачылі: тут будзе адпаведны нейкі адскок у іх плане. А ў прынцыпе, яны проста правакуюць Расію на нанясенне такіх удараў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што не можа ў гэтым плане апраўдаць Украіну. «Ні ў якім разе. Ня трэба гэта рабіць і эскалацыю гэтую ўзмацняць. Бо лета праходзіць хутка. Зіма (наступіць. – Заўв.). А гэта – небяспечная справа».

«Думаю, Уладзімір Уладзіміравіч, такі момант, што Вашыя гэтыя ініцыятывы на мірнае ўрэгуляванне канфлікту знойдуць водгук ва Ўкраіне. У вайскоўцаў знойдуць, як ні дзіўна. Тут я гатовы з Вамі разам устаць плячом да пляча і працаваць у гэтым напрамку», – падкрэсліў беларускі лідэр.

«Крычаць, што Лукашэнку з Пуціным заўтра Еўропу захопяць. Ніколі не абмяркоўвалі такіх планаў, што мы кагосьці жадаем захапіць. Сваіх праблем хапае», – сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Уладзімір Пуцін у сувязі з гэтым заявіў: «Гэта лухта, патрэбная кіруючым колам для таго, каб растлумачыць і апраўдаць свае выдаткі на вайну ва Украіне. Вось і ўсё».

«І сваю неплацежаздольнасць», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Перш за ўсё – выдаткі. Гэта галоўная прычына, чаму раздзімаецца гэтая тэма – нейкая агрэсіўная палітыка з боку Расеі», – адзначыў Уладзімір Пуцін.

Расійскі лідэр пацікавіўся, як ідуць справы на заходніх межах Беларусі.

«Цяжкая сітуацыя. Мяне здзіўляе ўвогуле. Больш за ўсё мяне хвалюе палітыка польскага кіраўніцтва. Навошта ім гэтая канфрантацыя? І літоўцы, латышы… Па–першае, дзясяткамі выкідваюць трупы праз мяжу. Ідзе нейкая колькасць туды мігрантаў – яны іх выкідваюць. Агароджу пабудавалі – за плот выкідваюць да нас на мяжу. Цяпер снег растаў – агаліліся трупы, валяюцца прама на мяжы», – распавёў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсё гэта стварае напружанне на граніцы. Акрамя таго, заходнія суседзі закрываюць мяжу для Беларусі і Расіі, ад чаго церпяць у тым ліку і трэція краіны: «Яны закрылі мяжу для вас і для нас. Вельмі цяжка працаваць. І нават кітайцам, казахам з палякамі ды іншымі. На межах шалёныя чэргі. Робяць гэта спецыяльна. Мы мяжу не закрывалі. Вы ведаеце, што ў нас бязвіз для суседзяў. Так яны сваіх людзей сюды не пускаюць у сувязі з тым, што мы можам іх завербаваць».
Прэзідэнт адзначыў, што ніхто на граніцы людзей не хапае і не вярбуе. «Калі трэба нам кагосьці завербаваць, мы іншым шляхам гэта зробім», – сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на ваенныя падрыхтоўкі на сумежным баку: «Праводзяць вучэнні. У маі яны яшчэ плануюць праводзіць. Лоб у лоб стаім на мяжы. Амерыканцаў перакінулі, немцаў. Што дзіўна – урок не пайшоў на карысць. У Літву, у Польшчу батальёны. Мы, вядома, змушаныя былі разгарнуць свае часткі і выстраіцца насупраць. Не ведаю, навошта ім (заходнім суседзям. – Заўв.) гэта. Мы не збіраемся нідзе ваяваць».

Прэзідэнт расказаў, што з расійскім калегам у Крамлі абмеркаваў некаторыя пытанні эканамічнага характару. «Вы мяне падтрымалі ў тым, што 15-га чысла прэм'еры нашы сустрэнуцца і паглядзяць на эканамічныя пытанні, якія трэба вырашыць. Гэта для нас вельмі важна», – сказаў ён.

У цэлым сітуацыю ў эканоміцы на фоне санкцыйнага ціску ён назваў памяркоўнай: «Мы пераадолелі санкцыйны гэты ціск эканамічны. Дакладна, як і ў Расіі. Слухайце, нам калі забяспечыць вось гэты вялізны беларуска-расійскі рынак, яшчэ дружалюбных краін, з імі працаваць, – хопіць і вам, і нам. Таму мы вытрымаем. У нас ёсць рынак, рэсурсы. Мы разумеем, што трэба рабіць».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паспяхова ўжо асвоена большая частка выдзеленых Расіяй крэдытаў пад сумесныя праекты. «Тыя крэдыты, якія былі выдзелены пад сумесныя праекты – 100 млрд (расійскіх рублёў. – Заўвага.) – па 80 з лішнім ужо праекты пачынаюць працаваць. І заводы будуем, і так далей. Перажывалі з нагоды чыпаў, мікрачыпаў – абыходзімся сваім, пачынаем развіваць. Думаю, мы проста выйдзем з гэтай сітуацыі. Таму, як я казаў калісьці, час крыху патрэбны, і мы вырашым тыя праблемы, якія нам трэба разам з Расіяй вырашыць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Хацелася б, каб і ўкраінцы былі з намі. Адчуваю, што недалёкі той момант, калі і Украіна раздумаецца і зразумее, дзе яе шчасце», – дадаў беларускі лідэр.

«Няхай яны вырашаюць самі», – адрэагаваў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну за падтрымку ў пастаўках праз расійскія парты.

«Дзякуй Вам за падтрымку па партовай гаспадарцы. Мы працуем. Глядзім на іншыя парты. Дапамагаюць расейцы – партавікі – нам адгружаць прадукцыю. Словам, няма такога, што валяецца тавар на беразе акіяна ці мора і мы не можам вывезці, – сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. – У Санкт–Пецярбургу, Мурманску працуем, на Далёкім Усходзе».

«На Поўначы», – дадаў Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што перспектыва працы па Паўночным марскім шляху добрая: «Мы пастаўлялі ўжо тавары па Сеўмарпуці. Некалькі тысяч тон ужо паставілі. Вельмі зручна для нашых вытворцаў. Таму ваша падтрымка тут для нас была вельмі важная і актуальная».

У час сустрэчы Кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку Уладзіміру Пуціну за падтрымку Беларусі ў адпраўцы яе першага касманаўта на МКС.

«Ясна, што калі б тады не Ваша рашэнне, ніякага палёту не было б. Але мы тады дамовіліся, што мусіць паляціць беларуская жанчына. З двух з лішнім тысяч мы абралі шасцёра, потым двое – асноўнага касманаўта і дублёра. Сёння мы ўзнагародзілі яе: аналагічна як у Расіі (касманаўт Алег Навіцкі – Герой Расіі. – Заўвага) яна стала Героем Беларусі», – расказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, «Раскосмас» заявіў аб гатоўнасці працаваць з Беларуссю па развіццю паўнацэннай касмічнай праграмы. «Мы хочам з расіянамі на працягу будучыні і, можа, праз два гады закінуць на арбіту новы спадарожнік з адрознівальнай магчымасцю 25 сантыметраў. Гэта будзе моцнае слова. Мы працуем над ім, ужо няма сумневаў, што мы гэта зробім. І будзем у плане касманаўтаў працаваць разам. Мы гатовы ўключыцца ў вашу праграму – тое, што расійскія касманаўты робяць (неабавязкова, каб беларуская, – расійская праграма)», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Разам будзем працаваць», – паабяцаў Уладзімір Пуцін.

«Вы рушылі наперад значна. У нас ёсць людзі, у тым ліку і жанчыны, якія гатовы паляцець. Адрыньвання ў «Раскосмасе» няма. Калі Вы падтрымаеце, то мы і другую дзяўчыну, якая была дублёрам (гатовы адправіць у космас. – Заўв.). Яна падрыхтавана, затрацілі ж вялікія грошы на яе падрыхтоўку. Калі будзе жаданне і Ваша воля ў гэтым плане, то яна гатова працаваць далей і трэніравацца ў касманаўтаў», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля прыезду ў Крэмль журналісты задалі Прэзідэнту шэраг пытанняў, якія датычыліся перагавораў з расійскім лідэрам, супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў эканоміцы і сферы космасу, а таксама ўкраінскай тэматыкі.

Расійскія журналісты найперш павіншавалі Прэзідэнта з палётам беларускага касманаўта. «Космас ваш, мы так разумеем?» – спыталі Кіраўніка дзяржавы.

«Космас наш! Ваш і наш! Дзякуючы вам ён стаў нашым», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы ляталі ў космас і за савецкім часам. «Таму тое, што дзяўчынка паляцела наша… Ну, мы рыхтуем яшчэ некалькі дзяўчат. Кажуць, у нас дзяўчаты мацнейшыя. Таму мы гатовыя ў праграму расейскую ўжо ўкараніцца і разам працаваць у космасе», – сказаў ён.

Гаворачы аб развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Па вялікім рахунку, эканоміка складаецца ў тым, калі мы ўжо «агрэсары», шчыра кажучы, то роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання і для людзей павінны быць роўнымі. Вось што нам трэба. Сёння вы, напэўна, зразумелі (расіяне), што беларусы шмат што могуць. Раней гэтага не бачылі», – падкрэсліў беларускі лідэр.

«Цяпер вы ўбачылі, што і электроніку мы закрываем (вялікі пласт), і сельскую гаспадарку, і ў прамысловасці, і ў станкабудаванні (нядаўна Уладзімір Уладзіміравіч пра гэта казаў), г.зн. вы зразумелі, што ў Беларусі мы не проста захавалі савецкі пласт навукі, прамысловасці, вёскі, але і асучаснілі, павысілі яго як след. Мы сёння вельмі патрэбныя Расіі, як і Расія нам. Таму вельмі важна, каб мы зараз зраўнялі людзей і нашы прадпрыемствы. Гэта галоўнае пытанне», – дадаў Прэзідэнт.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці