:

Віншаванне ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024 г.

2 красавіка

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта свята вось ужо чвэрць стагоддзя ўвасабляе волю брацкіх народаў разам упарадкоўваць агульны саюзны дом на карысць будучых пакаленняў. За невялікі па гістарычных мерках перыяд мы многага дасягнулі і можам па праву ганарыцца сваімі поспехамі.

Нягледзячы на няпростыя знешнія ўмовы, нам удалося не дапусціць спаду вытворчасці, захаваць занятасць і дынаміку развіцця эканомікі. Выпускаецца канкурэнтаздольная інавацыйная прадукцыя, рэалізуюцца высокатэхналагічныя праекты ў атамнай энергетыцы, аўтамабіле- і станкабудаванні, транспарце. Расце доля айчынных камплектуючых і распрацовак. Крок за крокам мы асвойваем новыя рынкі, узяты курс на скарачэнне затрат і павышэнне якасці саюзных тавараў і паслуг.

Беларусь і Расія ўпэўнена ідуць да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для далейшага развіцця.

Бачныя вынікі ёсць не толькі ў традыцыйных галінах. Рэальныя поспехі, сапраўдныя прарывы дасягнуты па такіх найскладанейшых, навукаёмістых напрамках, як матэрыялазнаўства, авіябудаванне, мікраэлектроніка і касмічныя даследаванні. Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі на МКС працуе беларуская касманаўтка.

Але самае галоўнае, што Саюз мае ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць. Грамадзяне дзвюх краін карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі, могуць на справе адчуць перавагі жыцця, працы, вучобы і падарожжаў у рамках Саюзнай дзяржавы без абмежаванняў. І гэта далёка не поўны пералік дасягненняў, якія даюць магчымасць мільёнам беларусаў і расіян з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень.

Адзінства нашых брацкіх народаў сфарміравалі агульныя культура, светапоглядныя каштоўнасці і гісторыя, якую мы свята захоўваем і аберагаем.

У ліпені гэтага года мы разам урачыста адзначым 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў маі 2025 года 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – дзве важнейшыя даты ў жыцці беларускага і расійскага народаў як памяць аб подзвігу гераічных продкаў, якія далі мір і свабоду народам Еўропы, і прыклад адзінства, стойкасці і з'яднанасці для ўсіх нас.

У гэты ўрачысты дзень віншую вас, дарагія сябры, з нашым агульным святам і ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці