:

Аб візіце Пасла Д.Крутога ва Уладзівасток і Петрапаўлаўск-Камчацкі

05.04.2024 г.

Пасол Дзмітрый Круты 4-6 красавіка знаходзіцца з рабочым візітам у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе.

Пасля прыбыцця ва Уладзівасток кіраўнік дыпмісіі правёў перагаворы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам у вузкім і пашыраным фармаце.

Абмяркоўваўся ўвесь спектр развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з далёкаўсходнім рэгіёнам. У прыватнасці, бакі дамовіліся аб пакетных пастаўках беларускай тэхнікі ў Прымор'е з акцэнтам на вырашэнне актуальных для рэгіёну праблем меліярацыі і расчысткі рэчышчаў рэк, стварэнне кааперацыйнай вытворчасці трансфарматараў, будаўніцтва зернесушыльнага комплексу па беларускіх тэхналогіях і з беларускім абсталяваннем з адначасовымі пастаўкамі вагонаў-зернавозаў магілёўскай вытворчасці.

Пасол і губернатар Прымор'я ўзгаднілі магчымасць стварэння сумеснай дрэваапрацоўчай вытворчасці. Абмяркоўвалася тэма падключэння беларускіх кампаній да рэалізацыі маштабных суднабудаўнічых праектаў у Прыморскім краі ў рамках задач, пастаўленых раней прэзідэнтамі Беларусі і Расіі.

Асобна было разгледжана пытанне выдзялення ў Прымор'е зямлі пад будаўніцтва гандлёвага дома беларускіх тавараў. Дзмітрый Круты і Алег Кажамяка падрабязна спыніліся на ўдзеле беларускіх арганізацый у праектаванні і будаўніцтве ў гэтым расійскім рэгіёне аб'ектаў сацыяльнай сферы, у тым ліку спартыўных і турыстычных, а таксама ў дарожным і жыллёвым будаўніцтве.

«Сёння Прыморскі край з'яўляецца фарпостам Расіі з краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і беларуская прысутнасць тут мае вялікае значэнне. Праз нашы парты ідуць грузы, якія з Кітая накіроўваюцца ў Беларусь і назад, для нас гэты тавараабарот таксама мае вялікае значэнне, ён умацоўвае нашу эканоміку, дае магчымасць працаваць партам, чыгунцы. Думаю, што вы таксама можаце лічыць Прыморскі край такім фарпостам нашай Саюзнай дзяржавы на Далёкім Усходзе», – заявіў губернатар.

Алег Кажамяка канстатаваў, што расійскае Прымор'е з кожным годам умацоўвае сувязі з Беларуссю. «Гэта датычыцца і прадукцыі харчовага напрамку – нашы жыхары з задавальненнем яе спажываюць і ацэньваюць яе высокую якасць, і паставак разнастайных машын і механізмаў для нашай прамысловасці, сельскай, жыллёва-камунальнай гаспадаркі», – сказаў губернатар.

Для Прыморскага краю асабліва важныя пастаўкі тэхнікі МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаша», «АМКАДОРа», стварэнне сумесных вытворчасцей з беларускімі прадпрыемствамі. Дзмітрый Круты сумесна з Алегам Кажамякам і Генеральным дырэктарам ААТ «МАЗ» Валерыем Іванковічам адкрылі ва Уладзівастоку Форум-нараду «Інтэграцыя тавараправоднай сеткі МАЗ у сістэму мультыбрэндавых цэнтраў Міністэрства прамысловасці. Эфектыўны інструмент росту экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь». Пасол высока ацаніў эфектыўнасць сістэмы продажу Мінскага аўтазавода ў Расіі ва ўмовах складанага канкурэнтнага рынку.

Наступным пунктам праграмы візіту Дзмітрыя Крутога стаў Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе адбыліся яго перамовы з губернатарам Камчацкага краю Уладзімірам Соладавым. Паводле слоў губернатара, зараз у краі заканчваецца афармленне дарожнай карты па рэалізацыі тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас паездкі дэлегацыі Камчацкага краю ў Беларусь. Ён уключае ў тым ліку інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва па лініі пастаўкі прадукцыі рыбнай прамысловасці. «Акрамя таго, гэта безумоўна пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі», – адзначыў Уладзімір Соладаў.

Дзмітрый Круты заўважыў: рост тавараабароту паміж Беларуссю і Камчацкім краем паказвае, што не павінна быць скідак на складанасці лагістыкі пры пастаўках беларускай прадукцыі на Далёкі Усход. Пры гэтым звярнуў увагу, што ў беларускім экспарце з'явілася шмат новых таварных пазіцый: ялавічына, спецмашыны, лакафарбавая прадукцыя, арматура, металаканструкцыі, адзенне, трансфарматары, асвятляльнае абсталяванне. Асобна Уладзімір Соладаў адзначыў важнасць супрацоўніцтва ў сферы лясной гаспадаркі і барацьбы з пажарамі. Паводле яго слоў, беларускі вопыт у гэтай рабоце вельмі запатрабаваны ў Камчацкім краі.

Падчас візіту Дзмітрый Круты таксама ўсклаў кветкі да стэлы «Горад воінскай славы» ў памяць аб укладзе жыхароў краю ў Вялікую Перамогу.

Пасол таксама пабываў у магазіне «Беларускі фермер», дзе прадстаўлены шырокі асартымент беларускіх прадуктаў харчавання. Наведаў і азнаёміўся з дзейнасцю шэрагу мясцовых прадпрыемстваў.

У другі дзень візіту ў Камчацкі край Пасол наведаў ТАА «Магістраль», дзе абмеркаваў пытанні паставак і абслугоўвання грузавой тэхнікі «МАЗ»; а таксама Тымлацкі рыбакомплекс (дзе разглядаліся пытанні пашырэння паставак у Беларусь біядабаўкі «Амега-3») і малакаперапрацоўчае прадпрыемства «Заазёрнае».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці