:

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) – адзіная таварная біржа ў Рэспубліцы Беларусь і найбуйнейшая спотавая біржа Усходняй Еўропы, на якой усе здзелкі завяршаюцца аплатай і фізічнай пастаўкай тавару.

Штогод на БУТБ здзяйсняецца больш за 400 тыс. здзелак на суму 2,5 млрд USD, а кліентская база налічвае звыш 26 тыс. кампаній з 66 краін свету, у тым ліку каля 2,6 тыс. з Расійскай Федэрацыі.

Біржавыя таргі праводзяцца ў электроннай форме праз інтэрнэт з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), які бясплатна выдаецца ўсім удзельнікам таргоў.

Гандляваць на біржы можна двума спосабамі:

самастойна (неабходна акрэдытавацца і атрымаць ЭЛП);
праз біржавога брокера – прафесійнага ўдзельніка біржавога гандлю, які аказвае паслугі па здзяйсненні біржавых здзелак.

Сёння з біржай супрацоўнічаюць больш за 50 беларускіх і замежных брокераў, у тым ліку адзін з Расіі – ТАА «ІнтэрТрэйдСэрвіс» (г. Казань).

Біржавыя таргі

Усе дапушчаныя да біржавых таргоў тавары падзелены на 4 асноўныя секцыі:

1. Металапрадукцыя – чорныя металы, лом і адходы чорных металаў, каляровыя металы, кабельна-правадніковая і электратэхнічная прадукцыя, кокс, вугаль і інш.

Чвэрць усіх аб'ёмаў чорных металаў і вырабаў з іх, якія закупляюцца беларускімі прадпрыемствамі, рэалізуецца праз платформу таргоў металапрадукцыяй БУТБ, 75% з іх пастаўляюцца расейскімі суб'ектамі гаспадарання. У гандлі прымаюць удзел больш за 700 прадаўцоў і пакупнікоў, рэалізуецца звыш 2000 таварных пазіцый металаў і вырабаў.

2. Лесапрадукцыя – лесаматэрыялы круглыя, піламатэрыялы, драўняныя пліты, фанера, папера, кардон, паліўная дранка, брыкеты і гранулы, дранка, паслугі па лесанарыхтоўцы і інш.

Пляцоўка таргоў лесапрадукцыяй з'яўляецца надзейным інструментам дыверсіфікацыі паставак расійскіх вытворцаў прадукцыі дрэваапрацоўкі ў краіны Еўрапейскага саюза, Кітай, Вялікабрытанію, Егіпет, Паўднёвую Карэю, а таксама на беларускі рынак.

БУТБ наладжаны ўзаемавыгадныя партнёрскія адносіны з дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі Маскоўскай, Бранскай, Смаленскай, Пскоўскай, Ленінградскай і Калінінградскай абласцей Расійскай Федэрацыі.

3. Сельгаспрадукцыя – малако сухое, казеін тэхнічны, масла сметанковае, сыроватка, тварог, сыры, мука, збожжа, шроты алейных, кармавыя дабаўкі, гарбарная сыравіна і інш.

У рамках біржавых сесій секцыі таргоў сельгаспрадукцыяй расійскія аграпрамысловыя прадпрыемствы могуць рэалізоўваць прадукцыю і праводзіць гандлёва-закупачныя аперацыі больш чым з 1400 акрэдытаванымі на платформе ўдзельнікамі з Рэспублікі Беларусь, краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку краіны Балтыі, Швейцарыі, Кітаю, Вялікабытаніі, Казахстана, Сінгапура.

4. Прамысловыя і спажывецкія тавары – увесь спектр прамысловых і спажывецкіх тавараў (ПСТ).

Не з'яўляецца класічнай біржавой платформай, дзе сесіі праводзяцца ў пэўны час па строгім раскладзе. Платформа ПСТ функцыянуе ў рэжыме 24-гадзіннага анлайн-доступу і дазваляе рэалізоўваць і набываць звыш 3000 дапушчаных да біржавога гандлю таварных пазіцый, ад канцылярскіх прылад да складанага тэхнічнага абсталявання.

З'яўляецца найбольш гнуткай пляцоўкай БУТБ сегмента B2B з магчымасцю накіравання контрпрапаноў прадаўцам і пакупнікам, размяшчэння ў заяўцы дадатковай тэкставай і графічнай інфармацыі аб тавары, пошуку неабходных таварных пазіцый і контрагентаў.

Падыдзе самаму шырокаму колу расійскіх суб'ектаў гаспадарання, падаўшы ім надзейны пункт уваходу на таварны рынак краін ЕАЭС, ЕС, блізкага і далёкага замежжа.

Выдаткі па ўдзеле ў гандлі

Удзел у біржавых таргах бясплатны. Аплата (біржавы збор) спаганяецца толькі па факту здзяйснення здзелкі. У залежнасці ад таварнай секцыі стаўка біржавога збору складае ад 0,1 да 0,7% сумы здзелкі.

Дзяржаўныя закупкі

БУТБ выконвае функцыі аператара электроннай гандлёвай пляцоўкі (ЭГП) па ажыццяўленні дзяржаўных закупак у электронным фармаце.

Для ўдзелу ў беларускіх дзяржзакупках расійскай кампаніі трэба мець ключ ЭЛП, выпушчаны і засведчаны адпаведным цэнтрам біржы або адным з аўтарызаваных цэнтраў Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым, калі прадметам закупкі з'яўляецца выраблены ў Расіі тавар (работа, паслуга), прымяняецца прэферэнцыйная папраўка ў памеры 15%.

Магчымасці для кампаній з Расійскай Федэрацыі

Сёння на гандлёвых пляцоўках БУТБ прадстаўлены практычна ўсе тавары, якія складаюць аснову тавараабароту Беларусі і Расіі:

– металапракат;
– машыны і абсталяванне;
– мясамалочная прадукцыя;
– шроты, кармавыя дабаўкі, макухі бураковыя, мелес;
– збожжавыя (пшаніца, кукуруза, ячмень і інш.);
– насенне (рапсу, сланечніка, лёну, соі);
– шкуры буйной рагатай жывёлы, скура вет-блю;
– прадукцыя перапрацоўкі алейных культур;
– будаўнічыя матэрыялы;
– прадукты харчавання;
– прамысловыя і спажывецкія тавары.

Пры гэтым біржавыя таргі дазваляюць закупляць неабходную прадукцыю непасрэдна ў вытворцаў, а таксама рэалізоўваць тавары найбуйным спажыўцам.

Акрамя таго, зводзіцца да мінімуму рызыка непастаўкі тавару або неатрымання плацяжу за адгружаную прадукцыю, паколькі:

– да таргоў дапускаюцца толькі правераныя кампаніі з бездакорнай дзелавой рэпутацыяй, у выніку чаго аўтаматычна адсяюцца нядобранадзейныя ўдзельнікі рынку;
– удзельнікі таргоў могуць дадаткова застрахаваць сябе ад парушэння дагаворных абавязацельстваў з боку дзелавога партнёра, выкарыстоўваючы субрахунак біржы для ўзаемаразлікаў. У гэтым выпадку прадавец атрымлівае аплату толькі пасля пацверджання прыёмкі тавару пакупніком;
– на біржы дзейнічае кіраванне суправаджэння біржавых здзелак, якое кантралюе выкананне здзелак, валодае правам прымянення штрафных санкцый да ўдзельнікаў таргоў (штрафы, пені, адхіленне ад удзелу ў таргах), такім чынам дазваляючы вырашать больш за 95% канфліктных сітуацый у дасудзебным парадку;
– пры ўзнікненні рознагалоссяў, якія немагчыма ўрэгуляваць пазасудовым шляхам, удзельнікі таргоў могуць звярнуцца ў дзеючую на біржы Арбітражную камісію. Яна мае статус эканамічнага суда і аператыўна выносіць рашэнні па ўсіх спрэчных пытаннях.

Такім чынам, акрэдытаваная на біржы расійская кампанія атрымлівае наступныя асноўныя перавагі:

– аддалены доступ да таргоў праз інтэрнэт – гандаль ажыццяўляецца дыстанцыйна з любой кропкі свету;
– бясплатны доступ да таргоў, а таксама бясплатная акрэдытацыя, навучанне і праграмнае абсталяванне;
– спрошчаная працэдура акрэдытацыі для рэзідэнтаў Расіі;
– вялікая колькасць кампаній, якія гандлююць на біржы, а таксама магчымасць заключаць транзітныя здзелкі;
– эканомія часу і мінімізацыя выдаткаў на маркетынг;
– кантроль выканання здзелак;
– бяспека разлікаў;
– біржавая аналітыка;
– электронны дакументаабарот;
– кантакт-цэнтр як адзіны пункт уваходу на беларускі біржавы рынак.

Беларуская ўніверсальная таварная біржа адкрыта для супрацоўніцтва і гатова аказаць неабходнае садзейнічанне любой расійскай кампаніі, зацікаўленай працаваць на рынку Рэспублікі Беларусь, краін Еўрасаюза, блізкага і далёкага замежжа.

Акрэдытацыя

Перш чым пачаць гандляваць на біржы, усе кампаніі праходзяць працэдуру бясплатнай акрэдытацыі. Для рэзідэнтаў Расійскай Федэрацыі яна спрошчаная і складаецца з чатырох простых крокаў:

1. Зарэгістравацца па SMS-кодзе на сайце БУТБ, націснуўшы на кнопку «Рэгістрацыя».
2. Увайсці ў асабісты кабінет, запоўніць спецыяльную форму з інфармацыяй аб вашай кампаніі і загрузіць папярэдне адсканаваныя копіі:
дакумента, які пацвярджае асобу;
выпіскі з рэестра юрыдычных асоб Расійскай Федэрацыі (ЕГРЮЛ);
даверанасці на прадстаўніка, які будзе ўдзельнічаць у гандлі ад імя вашай кампаніі (не патрэбна, калі ЭЛП афармляецца на асобу, азначаную ў выпісцы ЕГРЮЛ).
3. Пасля разгляду дакументаў біржай атрымаць ключ ЭЛП.
4. Выкарыстоўваючы ключ ЭЛП, сфарміраваць і падпісаць дагавор на біржавое абслугоўванне.

Кантакт-цэнтр БУТБ:
+375 33 309 32 31
+375 17 309 32 32
+375 17 309 37 37

Сацыяльныя сеткі БУТБ:

«FACEBOOK» 
«TWITTER» 
«Телеграм» 
«YouTube» 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці