Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Селіверстаў Юрый Міхайлавіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Нарадзіўся 12 красавіка 1978 года ў г.Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2002), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).
2002-2009 – працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах;
2009-2012 – начальнік Галоўнага ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;
2012-2015 – начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;
2015-2018 – намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь;
2018-2020 – Першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь;
2020-2026 – Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 22 студзеня 2026 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 22 студзеня 2026 г. надзелены паўнамоцтвамі Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расійскай Федэрацыяй, назначаны Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па сумяшчальніцтве.