:

Беларуска-расійскай супрацоўніцтва

Беларуска-расійскія адносіны развіваюцца актыўна і плённа па ўсіх напрамках – палітыка, эканоміка, энергетыка, транспарт, сацыяльная сфера, адукацыя, навука, культура і спорт.

Ключавую ролю ў нарошчванні супрацоўніцтва адыгрываюць цесныя інтэграцыйныя працэсы Саюзнай дзяржавы. Знакавай падзеяй на гэтым трэку стала зацвярджэнне Вышэйшай дзяржаўнай радай Саюзнай дзяржавы 29 студзеня 2024 г. Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на чарговы трохгадовы перыяд (2024 – 2026 гады). Дакумент накіраваны на развіццё сумеснага эканамічнага патэнцыялу і галіновага ўзаемадзеяння, рэалізацыю канкрэтных праектаў у прамысловай, сельскагаспадарчай, транспартнай, адукацыйнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай і іншых галінах, у тым ліку за кошт сродкаў саюзнага бюджэту.

Многае зроблена для дасягнення роўнасці сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян дзвюх дзяржаў. Сёння грамадзяне Беларусі і Расіі маюць аднолькавыя магчымасці для працаўладкавання, атрымання медыцынскай дапамогі, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння. Яны знаходзяцца практычна ў адзінай міграцыйнай прасторы – забяспечаны ўмовы ўзаемных паездак па ўнутраных нацыянальных дакументах без праходжання мытнага і пагранічнага кантролю.

Традыцыйна высокую дынаміку двухбаковых адносін забяспечваюць інтэнсіўныя беларуска-расійскія кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, розныя фарматы міжурадавага, міжпарламенцкага і галіновага ўзаемадзеяння.

Найбольш важныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы пытанні саюзнага будаўніцтва, разглядаюцца ў ходзе мерапрыемстваў з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

У 2026 годзе адбыліся наступныя мерапрыемствы на вышэйшым і высокім узроўнях: 

2 лютага 2026 г. у г.Маскве прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, а 26 лютага 2026 г. – пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.
8-9 мая 2026 г. адбыўся рабочы візіт Кіраўніка дзяржавы ў г.Маскву для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 
29 мая 2026 г. у г.Астане адбылася сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі ў рамках удзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
26-27 чэрвеня 2026 г. прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі сустрэчу на Валдаі ў Наўгародскай вобласці; 
18 чэрвеня 2026 г. у г.Санкт-Пецярбургу адбылася двухбаковая сустрэча кіраўнікоў урадаў «на палях» Міжнароднай канферэнцыі па ўмацаванні культурных сувязей і развіцці крэатыўных і творчых індустрый. 

Адкрытае і давернае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Расіяй, якое склалася, дазваляе знаходзіць рашэнні прынцыпова важных пытанняў у інтарэсах народаў абедзвюх краін і годна супрацьстаяць палітычнаму і эканамічнаму ціску звонку.

Паспяхова развіваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі. Расія – наш галоўны партнёр у знешнім гандлі. Рэспубліка Беларусь, у сваю чаргу, уваходзіць у пяцёрку асноўных знешнегандлёвых партнёраў Расіі, займаючы першае месца сярод краін СНД па ўзроўню тавараабароту. Вядзецца актыўная работа па зняцці бар'ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, забеспячэнні роўных умоў гаспадарання, вырашэнні актуальных пытанняў узаемадзеяння ў энергетычнай сферы, нарошчванні прамысловай кааперацыі. Наладжана супрацоўніцтва па процідзеянні неправамерных абмежавальных мер з боку заходніх краін, у тым ліку праекты па імпартазамяшчэнні.

Важным элементам развіцця двухбаковых эканамічных адносін выступае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. З 2014 года пад эгідай кіраўнікоў палат парламентаў дзвюх краін ладзяцца форумы рэгіёнаў.

У XIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў 25-26 чэрвеня 2026 г. у Мінску і Мінскай вобласці прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх 6 абласцей Рэспублікі Беларусь і г. Мінска, больш за 70 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Агульная колькасць удзельнікаў маштабнай саюзнай дэлегацыі склала больш за 1,5 тысячы чалавек з абодвух бакоў, а галоўнай яго тэмай стала эканамічнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў як аснова ўстойлівага развіцця Беларусі і Расіі. У рамках Форума падпісаны 323 дакументы аб супрацоўніцтве, з іх 92 дакументы паміж рэгіёнамі, гарадамі і арганізацыямі і 231 кантракт паміж суб'ектамі гаспадарання на агульную суму 1,8 млрд. беларускіх рублёў.

На знешнепалітычным трэку выбудаваны і паспяхова прымяняецца механізм цеснай каардынацыі па ўсіх актуальных напрамках рэгіянальнага і сусветнага парадку дня. Асноўны дакумент, які задае курс на каардынацыю намаганняў і збліжэнне пазіцый дзвюх краін, – прынятая на трохгадовы перыяд (2024 — 2026 гг.) Праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. З мэтай «зверкі гадзіннікаў» штогод праводзяцца сумесныя пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, а таксама тэматычныя кансультацыі профільных падраздзяленняў. Рэгулярна ажыццяўляюцца ўзаемныя візіты міністраў замежных справаў.
9-10 чэрвеня 2025 г. адбыўся першы афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыжанкова М.У. у Расійскую Федэрацыю, які пацвердзіў высокую дынаміку двухбаковага ўзаемадзеяння і нацэленасць на паглыбленне стратэгічнага саюзніцтва Беларусі і Расіі і ўмацаванне бяспекі. 14-15 чэрвеня 2026 г. Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Лаўроў С.У. наведаў з рабочым візітам Рэспубліку Беларусь, у рамках якога быў прыняты Кіраўніком беларускай дзяржавы. У ходзе праведзеных сустрэч абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, а таксама ўзаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках.

24-25 лістапада 2025 г. у г.Маскве адбылося чарговае сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і МЗС Расіі, падчас якога «звераны гадзіннік» і вызначаны ключавыя напрамкі сінхранізацыі намаганняў Беларусі і Расіі на міжнароднай арэне ў 2026 годзе. Таксама абмеркаваны ход выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024 — 2026 гады і падрыхтоўка аналагічнага дакумента на чарговы трохгадовы перыяд. 
Беларусь і Расія актыўна ўдзельнічаюць у рэгіянальных інтэграцыйных працэсах у рамках ЕАЭС, СНД, АДКБ.

Ажыццяўляецца інтэнсіўнае двухбаковае ўзаемадзеянне па ўсіх пытаннях парадку дня ШАС у мэтах умацавання сукупнага патэнцыялу арганізацыі, накіраванага на павышэнне бяспекі, забеспячэнне стабільнасці і спрыяльных умоў для ўстойлівага развіцця як у дзяржавах-членах, так і на еўразійскім кантыненце ў цэлым. Праводзіцца цесная каардынацыя з расійскім бокам па падключэнні Беларусі як краіны-партнёра да механізмаў узаемадзеяння ў рамках БРІКС, роля якога ў глабальным маштабе прадаўжае павышацца.

Абедзве краіны прытрымліваюцца ўзгодненых падыходаў у міжнародных арганізацыях і падтрымліваюць ініцыятывы адна адной. Беларусь і Расія адзіныя ў падыходах да павышэння аўтарытэту і ўмацавання ролі ААН, фарміравання шматпалярнага справядлівага светапарадку на аснове вяршэнства міжнароднага права. Выступаюць за раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог з усімі дзяржавамі, выкананне прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. Беспрэцэдэнтны палітычны і эканамічны націск Захаду, спробы абмежаваць удзел у міжнародных арганізацыях вымушаюць Беларусь і Расію актыўна супрацьдзейнічаць гэтым выклікам на шматбаковых пляцоўках, даводзячы да сусветнай супольнасці пазіцыю аб незаконнасці аднабаковых прымусовых мер, іх негатыўны ўплыў на ўсе аспекты міжнароднага супрацоўніцтва.

Адной з ключавых ініцыятыў, якія актыўна прасоўваюцца Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй на міжнароднай арэне, з'яўляецца распрацоўка Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, накіраванай на фарміраванне ў Еўразіі непадзельнай, інклюзіўнай і кансэнсуснай архітэктуры бяспекі, адказнасць за забеспячэнне якой будуць несці непасрэдна дзяржавы нашага кантынента.

Падтрымліваецца высокі ўзровень узаемадзеяння па праблематыцы забеспячэння стратэгічнай стабільнасці, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі, барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, праваабарончай тэматыкі, недапушчэння фальсіфікацыі гісторыі і вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, пераадолення наступстваў аварыі на на Чарнобыльскай АЭС.

Важкім укладам у забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі і інструментам эфектыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы стаў Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу 13 сакавіка 2025 г. Паспяховаму ажыццяўленню палажэнняў дакумента садзейнічаюць садзейнічаюць рэгулярныя сустрэчы спецыяльных прадстаўнікоў бакоў Дагавора па пытаннях яго рэалізацыі.

Цеснае беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферах абароны і ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяння, антытэрарыстычнай дзейнасці, барацьбы са злачыннасцю з'яўляецца залогам стабільнасці і бяспекі ва ўсім рэгіёне. Створана Рэгіянальная групоўка войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж сістэмамі СПА дзвюх краін, праводзяцца сумесныя вучэнні. Праходзяць двухбаковыя мерапрыемствы па папярэджанні, выяўленні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў з боку арганізаваных злачынных груповак, актаў тэрарызму, гандлю людзьмі.

Прававую аснову двухбаковага ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы складае Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі і навукі ад 21 лютага 1995 года.

Рэгулярна праводзяцца міжнародныя мерапрыемствы ў сферы мастацтва, выставы, кіна- і тэатральныя фестывалі. Адным з найбольш вядомых сумесных праектаў з'яўляецца штогадовы фестываль «Славянскі базар у Віцебску». З 2022 года праграма саюзных мерапрыемстваў у рамках фестывалю пашырана і доўжыцца тры дні. З 2010 года на радзіме Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі праводзіцца рэспубліканскае свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў».

Раз на два гады ў Гродне праходзіць Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які збірае прадстаўнікоў да 140 нацыянальнасцей. Актыўны ўдзел у ім бяруць дыяспаральныя арганізацыі беларусаў Расіі. 

Аднавіў працу ўнікальны калектыў беларуска-расійскага маладзёжнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Народнага артыста СССР Ю.Башмета.

Паглыбляецца беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў музейнай сферы і ў галіне кнігавыдання. У 2023 годзе адбыўся першы Беларуска-Расійскі музейны форум. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 2010 года рэалізуе міжнародны праект «Беларусь сёння». За гісторыю яго існавання камплекты найлепшых айчынных выданняў перададзены шэрагу вядучых расійскіх бібліятэк. 

Актыўна развіваецца беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і маладзёжнай палітыкі.

Грамадзяне Расіі маюць права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі на падставах, прадугледжаных для грамадзян Рэспублікі Беларусь. У 2026 годзе вызначаны спіс спецыяльнасцей, профільных экзаменаў у форме здадзенага ў Расійскай Федэрацыі АДЭ і колькасць бюджэтных месцаў дзённай формы навучання, на якія могуць быць залічаны грамадзяне Расіі.

З мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, выхавання яе ў духу сапраўднага патрыятызму і грамадзянскасці, захавання культурнай спадчыны праводзяцца фестывалі Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных», «Моладзь – за Саюзную дзяржаву». 

Працягваецца ўзаемадзеянне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з маладзёжнымі арганізацыямі Расіі. Дзейнічаюць больш за 15 рэгіянальных пагадненняў.

У рамках развіцця навуковага супрацоўніцтва на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2023 годзе прайшоў Першы Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі, адбылося адкрыццё прадстаўніцтва Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут» на базе Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.

Прапрацоўваецца пытанне стварэння Сеткавага ўніверсітэта высокіх тэхналогій Саюзнай дзяржавы на базе адной з вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі з падрыхтоўкай інжынерных кадраў. 

Эфектыўна развіваецца касмічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, накіраванае на сумеснае выкарыстанне касмічнага патэнцыялу. Гістарычным на гэтым трэку стаў палёт першай жанчыны-касманаўта ў гісторыі незалежнай Беларусі М.Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю на расійскім касмічным караблі «Саюз МС-24».

Важным напрамкам беларуска-расійскага ўзаемадзеяння з'яўляецца патрыятычнае выхаванне і процідзеянне фальсіфікацыі гістарычнай праўды. У 2025 годзе рэалізаваны шэраг маштабных патрыятычных праектаў, у рэгіёнах праведзена вялікая колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку арыентаваных на маладое пакаленне. Сярод іх цэнтральнае месца займае Першы Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына – агульная будучыня», які прайшоў 28-29 красавіка 2025 г. у г.Валгаградзе з удзелам кіраўнікоў Беларусі і Расіі і 500 дэлегатаў з 20 краін свету.

Другі форум «Вялікая спадчына — агульная будучыня» прайшоў 21-22 чэрвеня 2026 года ў г.Брэсце і быў прымеркаваны да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства аб'яднала каля 350 дэлегатаў, сярод якіх ключавую ролю адыгралі парламентарыі краін СНД і прадстаўнікі іншых дружалюбных дзяржаў Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі (Сербіі, Венесуэлы, Кітая, Манголіі, В'етнама, Лаоса, Венесуэлы і Кубы).

Значнае месца займае беларуска-расійскі культурна-адукацыйны праект «Цягнік памяці». У 2026 годзе праект «Цягнік Памяці» адзначыў свой 5-гадовы юбілей. З моманту першага запуску «Цягнікі памяці» геаграфія ўдзелу ў ім няўхільна пашыралася: у 2022 годзе – Беларусь і Расія; у 2023 годзе — Беларусь, Расія, Арменія, Кіргізія; у 2024 годзе — да праекта далучыліся Азербайджан, Казахстан, Таджыкістан і Узбекістан; у 2025 г. — удзельнічалі ўсе былыя рэспублікі СССР. Галоўнай асаблівасцю праекта ў 2026 годзе стала пашырэнне геаграфіі ўдзельнікаў. У гэтым годзе праект упершыню аб'яднаў падлеткаў не толькі з краін СНД, але і з дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі (уключаючы прадстаўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі), усяго ў падарожжа прынялі ўдзел школьнікі з 18 краін. Агульная колькасць удзельнікаў за ўсю пяцігадовую гісторыю праекта дасягнула знакавай адзнакі 1000 чалавек.

Адной з сфер, якая найбольш дынамічна развіваецца, з'яўляецца турыстычная галіна, у якой прыкметна актывізавалася міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. 

У Беларусі дзейнічаюць і карыстаюцца вялікім попытам ваенна-патрыятычныя маршруты, запатрабаваны экалагічны, гастранамічны і прамысловы турызм.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці