:

Гасцініца «Палессе»

 

Ідэальнае размяшчэнне гасцініцы Палессе на Армянскім завулку дазваляе нашым гасцям хутка дабрацца да асноўных славутасцяў сталіцы і бізнес цэнтраў. Заставайцеся ў форме і аднавіце свае сілы пасля працяглага працоўнага дня ў фітнес-цэнтры гасцініцы Палессе з трэнажорнай залай, саўнай, більярдам. У гасцініцы Палессе два рэстарана, кафэтэрый і бар. Тут можна паспрабаваць шырокі асартымент страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухні, дэсерты, гарачыя і халодныя напоі.

Гасцініца Палессе размешчана ў цэнтры Масквы паблізу найбуйнейшых гістарычных славутасцяў: Крамля, Чырвонай плошчы, Храма Хрыста Збавіцеля, Вялікага тэатра, Траццякоўскай галерэі.

Тут спыняюцца члены ўрада, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. Папулярная гасцініца і сярод расіян. Прыём, аказваемы тут гасцям, аднолькавы як для высокапастаўленых асоб, бізнэсмэнаў, так і для турыстаў.

У гасцініцы 105 камфартабельных нумароў розных катэгорый (стандарт, полулюкс, люкс, апартаменты).

У 2015 годзе ўведзены ў эксплуатацыю будынак новай гасцініцы на 22 нумары (ад прасторных аднамесных да раскошных апартаментаў з джакузі і саўнай). Усе нумары абсталяваны сістэмай кандыцыянавання, спадарожнікавым ТБ, сейфам і іншым сучасным сэрвісным абсталяваннем.

У гасцініцы Палессе два рэстарана, кафэтэрый і бар. Тут можна паспрабаваць шырокі асартымент страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухні, дэсерты, гарачыя і халодныя напоі. Для гасцей гасцініцы працуе трэнажорная зала, більярд, саўна, пральня, цырульня, медпункт, кіёск з беларускімі таварамі і сувенірамі, двухузроўневая падземная аўтастаянка. Для гасцей дзейнічае шэраг спецпрапаноў, якія прадастаўляюць значныя зніжкі.

Якасць і камфорт, якія вытрыманы ў беларускіх традыцыях, уважлівы і добразычлівы персанал створаць Вам усе ўмовы для адпачынку і плённай працы!

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці