:

Ваеннае супрацоўніцтва

Ваеннае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй мае стратэгічны характар і з'яўляецца важнейшым прыярытэтам ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь. 

Асновай для развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзвюх краін з'яўляецца падпісаны 19 снежня 1997 года ў г. Мінску Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб ваенным супрацоўніцтве.

Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах ажыццяўляецца ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы і накіравана на падтрыманне неабходнага ваеннага патэнцыялу, якасную падрыхтоўку ўзброеных сіл, планаванне сумесных мер па прадухіленню ваеннай пагрозы і адбіццю агрэсіі на агульнай абароннай прасторы. шматбаковым – у фармаце АДКБ.

Паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй на гэты час заключана больш як 50 міжнародных дагавораў у галіне ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Ваеннае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй арганізавана па наступных асноўных напрамках:

♦ забеспячэнне функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі; 


♦ ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва; 

♦ сумесная баявая падрыхтоўка; 

♦ сумесная ваенна-навуковая дзейнасць; 

♦ навучанне беларускіх вайскоўцаў у ваенна-навучальных установах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

У мэтах развіцця беларуска-расійскага ваеннага супрацоўніцтва, арганізацыі практычнай работы па рэалізацыі палажэнняў нарматыўных прававых дакументаў і міжнародных дагавораў у сферы гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы пастаянна дзейнічае дарадчы орган міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі – сумесная Калегія міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Пасяджэнні сумеснай Калегіі праводзяцца штогод.

Узаемадзеянне з Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Планам супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі, Планам сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У рамках гэтых планаў штогод праводзяцца шматлікія працоўныя сустрэчы, канферэнцыі, вучэнні, штабныя трэніроўкі і іншыя мерапрыемствы.

Дынамічна развіваецца супрацоўніцтва з Расіяй і ў вайскова-тэхнічнай сферы. Расійская Федэрацыя — асноўны партнёр у пастаўках прадукцыі ваеннага прызначэння, запасных часцей, а таксама ў рамонце і мадэрнізацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Навучанне беларускіх ваеннаслужачых у ваенна-навучальных установах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца па шырокаму колу спецыяльнасцей па квотах, выдзеленых расійскім бокам на бязвыплатнай аснове ў рамках Пагаднення аб падрыхтоўцы ваенных кадраў для дзяржаў — членаў АДКБ і на падставе адпаведнага двухбаковага Кантракта.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці