:

Арганізацыя мерапрыемстваў у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства

Сучасныя прасторныя залы Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь прызначаныя для правядзення прэзентацый, семінараў, галіновых і мастацкіх выстаў, творчых сустрэч, канцэртаў і размяшчэння экспазіцый. Мерапрыемствы забяспечваюцца сучасным мультымедыйным абсталяваннем і акустычнымі сістэмамі, тэхнічнае суправаджэнне ажыццяўляюць высокапрафесійныя спецыялісты. Да паслуг гасцей комплексу гасцініца, рэстаран, кафэтэрый, падземная ахоўная аўтастаянка. Магчымая арганізацыя банкетаў, фуршэтаў, кава-брэйкаў.

Агульная плошча аб'екту 15 000 кв.м.

Арганізацыя мерапрыемстваў у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства

Тэлефон: +7 (495) 624-19-68
E-mail: dkk@embassybel.ru

Шматфункцыянальная канферэнц-зала
240 месцаў

Сцэна, поўны камплект абсталявання: відэасцяна 5,2 м х 2,9 м, LCD манітор 80", праектар, матарызаваны экран 9×6 метраў, асвятленне (светлавыя прыборы, тэатральныя, архітэктурна-студыйныя і профільныя пражэктары), гукаўзмацняльнае абсталяванне (акустычныя сістэмы, мікрафоны, мікшыраванне), сістэма сінхрапераклада на 280 чалавек (дадатковая паслуга).

Мультымедыйны прэс-цэнтр
90 кв. м, 70 месцаў

Правядзенне прэс-канферэнцый, брыфінгаў, семінараў, круглых сталоў, магчыма арганізацыя  прэзентацый і відэаканферэнцый.
Прадастаўляецца камплект абсталявання (гукаўзмацненне, канферэнц-сістэма на 20 чалавек, відэасцяна 3,6 м х 2,58 м, LCD манітор 80", праектар)

Зала ўрачыстасцяў і цырымоній
385 кв.м, 1 паверх

Правядзенне ўрачыстасцяў, цырымоній, канцэртаў, відэапрэзентацый, галіновых і мастацкіх выстаў, фуршэтаў.

Мармуровая зала
400 кв.м, 2 паверх

Правядзенне масавых мерапрыемстваў, выступленняў, тэматычных вечароў, размяшчэнне экспазіцый, арганізацыя фуршэтаў.

Зала «Мастацкая галерэя»
310 кв.м, 3 паверх

Правядзенне ўрачыстасцяў, цырымоній, выстаў, фуршэтаў.

Зала «Музычна-літаратурная гасцёўня»
300 кв.м, 4 паверх

Правядзенне творчых і літаратурных вечароў, камерных канцэртаў, размяшчэнне экспазіцый.

Зала беларускай дыяспары
100 кв.м, 3 паверх, 60 месцаў

Правядзенне семінараў, сустрэч, круглых сталоў, прэзентацый.

Рэстаран
70 месцаў

Арганізацыя абедаў, фуршэтаў, кава-брэйкаў.

Банкетная зала
25 месцаў

Кафетэрый
60 месцаў

Да паслуг гасцей комплексу гасцініца, трэнажорная зала, падземны паркінг пад аховай.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці