:

Аб сустрэчы Аляксандра Рагожніка са Старшыней Партыі «Справядлівая Расія – За праўду» Сяргеем Міронавым

10.12.2024 г.

10 снежня адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка са Старшыней Партыі «Справядлівая Расія – За праўду», кіраўніком партыйнай фракцыі ў Дзяржаўнай Думе Расіі Сяргеем Міронавым.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, ход саюзнага будаўніцтва. Аляксандр Рагожнік і Сяргей Міронаў абмяняліся думкамі аб выніках нядаўняга пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі стану гандлева-эканамічных адносін, надзенным выклікам і пагрозам бяспецы Беларусі і Расіі ў глабальным і рэгіянальным кантэкстах.

Асобнай тэмай у ходзе сустрэчы было абмеркаванне маючых адбыцца ў студзені 2025 года выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці