:

Аляксандр Лукашэнка 16 мая ў Маскве прыме ўдзел у «Сустрэчы лідэраў» краін АДКБ і правядзе перагаворы з Пуціным

14.05.2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.

У Маскве 16 мая кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у «Сустрэчы лідэраў» краін АДКБ. Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння Арганізацыі.

Акрамя юбілейнай тэматыкі, лідэры краін абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях бягучай абстаноўкі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць меры сумеснага рэагавання на разнапланавыя выклікі і пагрозы.

У двухбаковым фармаце запланаваны перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Адной з галоўных тэм гутаркі стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці