Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Аляксеем Громавым.
29.11.2024 г.Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правеў рабочую сустрэчу з Першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Аляксеем Громавым.
Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Аляксандр Рагожнік і Аляксей Громаў канстатавалі высокі ўзровень двухбаковых адносін ва ўсіх без выключэння сферах.
Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена пытанням інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку асвятленню кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асобна суразмоўцы спыніліся на ходзе рэалізацыі рашэнняў па стварэнню Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы.