:

Адбылася тэлефонная размова Галоўчанка і Мішусціна

19.04.2022 г.

Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БЕЛТА.

Прэм'ер-міністры абмеркавалі актуальныя задачы па пашырэнні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах эканамічных санкцый, уведзеных недружалюбнымі дзяржавамі.

Асноўная ўвага была ўдзелена рэалізацыі сумесных праектаў у сферы энергетыкі, прамысловасці, транспартнай інфраструктуры і іншых галінах.

Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін таксама абмеркавалі пытанні практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў ходзе сустрэчы на касмадроме Усходні 12 красавіка гэтага года.

Бакі яшчэ раз падкрэслілі нацэленасць на аператыўнае вырашэнне ўсіх пытанняў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці