Гісторыя дыпламатычных адносін
Дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй устаноўлены 25 чэрвеня 1992 года.
Шляхам пераўтварэння Пастаяннага прадстаўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Расійскай Федэрацыі ў 1993 годзе створана Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Першым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі быў Віктар Дзмітрыевіч Даніленка, прызначаны на гэтую пасаду 27 студзеня 1993 года.
У 1997 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі быў прызначаны Уладзімір Віктаравіч Грыгор'еў, які 18 студзеня 1998 года ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі.
4 жніўня 2006 года Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Васіля Барысавіча Далгалёва Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
8 лістапада 2011 года Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Уладзіміравіча Кабякова Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. 7 снежня 2011 года Андрэй Кабякоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі.
10 верасня 2012 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігара Віктаравіча Петрышэнка.
13 лістапада 2018 года Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Ільіча Сямашку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі