Размяшчэнне і пражыванне
| Ідэальнае размяшчэнне Дзелавога і культурнага комплексу у самым сэрцы г.Масквы дазваляе нашым гасцям хутка дабрацца да асноўных славутасцяў і культурных цэнтраў сталіцы, дзяржаўных устаноў і бізнес-цэнтраў. | Заставацца ў форме і аднавіць свае сілы пасля працяглага працоўнага дня нашы госці могуць у фітнес-цэнтры комплексу з трэнажорнай залай і саунай. | Да паслуг гасцей зала «Верасы». Тут прадстаўлены шырокі асартымент страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухні, дэсерты, гарачыя і халодныя напоі. |
У Дзелавым і культурным комплексе спыняюцца члены ўрада, кіраўнікі міністэрстваў і прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Шчыра сардэчны прыём аказваецца як высокапастаўленым гасцям, бізнесменам, так і індывідуальным падарожнікам і турыстам.
У Дзелавым і культурным комплексе 98 камфартабельных гасцявых нумароў розных катэгорый (нумары катэгорыі стандарт, паўлюкс, аднапакаёвыя і двухпакаёвыя люксы, апартаменты). У 2015 годзе ўведзены ў эксплуатацыю будынак новага корпуса комплексу на 22 гасцявыя нумары (ад прасторных аднапакаёвых да раскошных апартаментаў з джакузі і саунай). Усе нумары абсталяваны сістэмай кандыцыянавання, спадарожнікавым ТБ, сейфам і іншым сучасным абсталяваннем.
У Дзелавым і культурным комплексе працуе зала «Верасы». Тут можна паспрабаваць шырокі асартымент страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухні, дэсерты, гарачыя і халодныя напоі. Для гасцей комплекса працуе трэнажорная зала, саўна, пральня, выставачная секцыя прадукцыі беларускіх вытворцаў з беларускімі прадуктамі, двухузроўневая падземная аўтастаянка. Для гасцей дзейнічае шэраг спецыяльных прапаноў пры размяшчэнні і пражыванні.
Якасць і камфорт, якія вытрыманы ў беларускіх традыцыях, уважлівы і добразычлівы персанал створаць усе ўмовы для адпачынку і плённай працы!