:

Паслугі

Дзелавы і культурны комплекс клапоціцца аб сваіх гасцях і прапануе карыстацца наступнымі дадатковымі паслугамі.


Паркінг

Для падарожнікаў на асабістым аўтамабілі даступны зручны падземны паркінг і адкрытая стаянка. Па дадатковую інфармацыю просім звяртацца да работнікаў Дзелавога і культурнага комплексу:
+ 7 916 255 45 26 (маб., MAX, Telegram, WhatsApp для зносін у чатах))
+ 7 499 271 12 24 (для званкоў)
E-mail: hoteladmin1@embassybel.ru


Пакой захоўвання багажу

Для багажу і асабістых рэчаў гасцей прадугледжаны пакой захоўвання.


Пральня

У Дзелавым і культурным комплексе ажыццяўляюцца паслугі мыцця і прасавання.

Час працы: пн.— пт. 8.00 — 17.00


Зала «Верасы», размешчаная на 1-м паверсе комплексу, прапануе шырокі выбар страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухні.

Час працы: 7.30 — 10.00 сняданак
                   12.00 — 16.00 абедзеннае меню
                   18.00 — 22.00 вячэра


Для дзелавых людзей і ўрачыстых мерапрыемстваў у комплексе маюцца некалькі пакояў перамоваў (Гжэлевая зала ўмяшчальнасцю да 20 чалавек і Палехавая зала на 6 чалавек). У Дзелавым культурным комплексе Пасольства размяшчаецца канферэнц-зала (234 пасадачныя месцы) і мультымедыйны прэс-цэнтр (50 месцаў), аснашчаныя сучасным тэхнічным абсталяваннем для мерапрыемстваў любога фармату.


Да паслуг гасцей сучасная трэнажорная зала і ўтульная саўна. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да работнікаў Дзелавога і культурнага комплексу комплексу:
+ 7 916 255 45 26 (маб., MAX, Telegram, WhatsApp для зносін у чатах))
+ 7 499 271 12 24 (для званкоў)
E-mail: hoteladmin1@embassybel.ru


Выставачная секцыя прадукцыі беларускіх вытворцаў адкрыта з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 19.00 (за выключэннем афіцыйных святочных дзён, аб'яўленых у Рэспубліцы Беларусь).


Мы гарантуем дастойны сэрвіс і шчырую беларускую гасціннасць.
Сардэчна запрашаем у Дзелавы і культурны комплекс!

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці