Арганізацыя ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі
Арганізацыя ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі
Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца ў рамках заключаных пагадненняў аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве (81 пагадненне з 73 расійскімі рэгіёнамі). Акрамя таго, у рамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва заключана каля 450 дагавораў паміж абласцямі Рэспублікі Беларусь, г.Мінскам і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі, а таксама паміж беларускімі раёнамі, гарадамі і расійскімі муніцыпальнымі ўтварэннямі.
У 2022 годзе актывізавана работа па міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй.
У 2022 годзе Беларусь наведалі 23 дэлегацыі рэгіёнаў Расіі:
- Рэспублікі Тува пад кіраўніцтвам кіраўніка рэгіёну Уладзіслава Хавалыга;
- г. Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам Аляксандрам Бягловым;
- Краснадарскага краю пад кіраўніцтвам кіраўніка рэгіёну Веньяміна Кандрацьева;
- Пензенскай вобласці на чале з губернатарам Алегам Мельнічэнкам;
- Бранскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Багамазам (пяць разоў – у красавіку, маі, чэрвені, ліпені, жніўні);
- Варонежскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Гусевым;
- Хабараўскага краю на чале з губернатарам Міхаілам Дзегцярова;
- Рэспублікі Буратыя пад кіраўніцтвам кіраўніка рэгіёну Аляксея Цыдзенава;
- Ніжагародскай вобласці на чале з губернатарам Глебам Нікіціным;
- Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам;
- Курскай вобласці пад кіраўніцтвам губернатара Рамана Старавойта;
- Самарскай вобласці пад кіраўніцтвам губернатара Дзмітрыя Азарава;
- Пермскага краю на чале з губернатарам Дзмітрыем Махоніным;
- Ліпецкай вобласці на чале з губернатарам Ігарам Артамонавым;
- Мурманскай вобласці на чале з губернатарам Андрэем Чыбісам;
- Растоўскай вобласці на чале з губернатарам Васілём Голубевым;
- Чэлябінскай вобласці на чале з губернатарам Аляксеем Тэкслерам;
- Удмурцкай Рэспублікі пад кіраўніцтвам кіраўніка рэгіёну Аляксандра Брачалава;
- Прыморскага краю на чале з губернатарам Алегам Кажамякам.
Акрамя таго, 13 дэлегацый расійскіх рэгіёнаў на чале з губернатарамі прынялі ўдзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў г.Гродна (Астраханскай, Бранскай, Варонежскай, Новасібірскай, Ліпецкай, Пензенскай, Саратаўскай, Томскай і Ульянаўскай абласцей, Краснадарскага, Прыморскага, Пермскага краёў, Рэспублікі Башкартастан).
Адбылося 23 візіты ў Рэспубліку Беларусь расійскіх дэлегацый на чале з намеснікамі губернатараў, у тым ліку 4 дэлегацыі (Калужскай і Смаленскай абласцей, г.Санкт-Пецярбурга, Рэспублікі Дагестан) – для ўдзелу ў Форуме рэгіёнаў, і 46 візітаў дэлегацый расійскіх рэгіёнаў і на чале з міністрамі і іх намеснікамі.
У 2022 годзе праведзена 55 пасяджэнняў двухбаковых рабочых груп і саветаў дзелавога супрацоўніцтва:
- у фармаце ВКС (23) – з Рэспублікамі Хакасія і Дагестан, Чачэнскай (2) і Карачаева-Чаркескай Рэспублікамі, Уладзімірскай, Валгаградскай, Курскай, Самарскай, Яраслаўскай абласцямі, Хабараўскім і Забайкальскім краямі, Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю, Рэспублікай Саха (Якуція), Цюменскай, Кастрамской, Тамбоўскай, Сахалінскай і Амурскай абласцямі, Рэспублікай Алтай, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікай, Камчацкім краем і Чувашскай Рэспублікай;
- у вочным фармаце (32) – з г.Санкт-Пецярбургам, Курскай, Ленінградскай, Магаданскай, Мурманскай, Ніжагародскай, Арэнбургскай, Пензенскай, Разанскай, Томскай абласцямі, Пермскім і Хабараўскім краямі, Рэспублікамі Тува, Адыгея, Інгушэція, Комі, Бурація, Башкартастан, Калмыкія, Астраханскай, Архангельскай, Валгаградскай, Бранскай, Чэлябінскай, Ульянаўскай, Удмурцкай, Іркуцкай, Растоўскай, Калінінградскай і Кіраўскай абласцямі, Рэспублікай Карэлія.
У 2022 годзе падпісана:
- 7 міжурадавых пагаднення аб супрацоўніцтве (са Свярдлоўскай, Ніжагародскай, Чэлябінскай, Мурманскай і Растоўскай абласцямі, Хабараўскім і Прыморскім краямі);
- 21 план мерапрыемстваў па рэалізацыі міжурадавых пагадненняў аб супрацоўніцтве (з Чачэнскай і Карачаева-Чаркескай Рэспублікамі, Рэспублікамі Башкартастан, Дагестан, Калмыкія і Карэлія, г. Санкт-Пецярбургам, Іванаўскай, Яраслаўскай, Варонежскай і Курганскай абласцямі, Хабараўскім краем, Яўрэйскай аўтаномнай, Чэлябінскай, Ульянаўскай, Іркуцкай і Смаленскай абласцямі, Удмурцкай Рэспублікай, Рэспублікай Алтай, Чувашскай Рэспублікай);
- 40 пратаколаў пасяджэнняў Рабочых груп па супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі;
- больш за 190 іншых дакументаў па супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.
У 2022 годзе адбылося 63 візіты дзелавых колаў расійскіх рэгіёнаў у Рэспубліку Беларусь у складзе афіцыйных дэлегацый. Дзелавыя колы Беларусі ажыццявілі 87 візітаў у расійскія рэгіёны ў складзе афіцыйных дэлегацый.
Беларускія арганізацыі прынялі ўдзел у 83 выставах, кірмашах і форумах у расійскіх рэгіёнах. Удзел у выставах і форумах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, прынялі больш за 65 расійскіх дэлегацый (уключаючы IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі).
У «дзясятку» лідэраў, якія імпартуюць тавары з Беларусі, па выніках 2022 года ўвайшлі Маскоўская вобласць, г.Масква, Смаленская вобласць, г.Санкт-Пецярбург, Бранская вобласць, Рэспубліка Татарстан, Растоўская, Кемераўская, Ленінградская і Свярдлоўская вобласці. На іх долю прыпадала 72,5 працэнта беларускага экспарту ў Расійскую Федэрацыю.
У «дзясятку» лідэраў, якія пастаўляюць тавары ў Беларусь, па выніках 2022 года ўвайшлі Маскоўская, Цюменская, Смаленская і Самарская вобласці, г.Масква, г.Санкт-Пецярбург, Рэспубліка Татарстан, Арэнбургская, Валагодская і Калужская вобласці. На іх долю прыпадала 68,1 працэнта расійскага імпарту ў Рэспубліку Беларусь.
Станоўчая дынаміка экспарту па выніках 2022 года забяспечана ў гандлі з 75 суб'ектамі Расійскай Федэрацыі.
На працягу 2022 года на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі створана 9 сумесных зборачных вытворчасцей і прадпрыемстваў:
- 21 сакавіка – стварэнне сумеснага беларуска-тувінскага прадпрыемства ТАА «Гандлёвы дом «БелТувТорг» у г.Кызыле Рэспублікі Тува;
- 30 сакавіка – зарэгістравана ТАА «Рэгіянальны цэнтр МАЗ Поўдзень» (г.Растоў-на-Доне), адным з заснавальнікаў якога выступіла ТАА «МАЗ-РУС»;
- ліпень – па выніках падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Мінскі трактарны завод» і Адміністрацыяй Краснадарскага края адноўлена работа зборачнай вытворчасці трактароў МТЗ у ст.Старамінскай Краснадарскага края;
- жнівень – падпісана Пагадненне аб выдзяленні зямельнага ўчастка ў Ленінградскай вобласці для будаўніцтва завода па вытворчасці камунальнай і сельскагаспадарчай тэхнікі Амкадор, а таксама гандлёвага і сэрвіснага цэнтра па яе рэалізацыі і абслугоўванню;
- 21 верасня – створана ТАА «Амкадор-Уфа» для арганізацыі вытворчасці зернесушыльных комплексаў, а таксама сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі на тэрыторыі Рэспублікі Башкартастан; верасень – створана зборачная вытворчасць шнекаротарных снегаачышчальнікаў у ТАА «Барус» (г.Краснаярск) на базе аўтамабіляў «Урал» і камплектуючых ТАА «АМКАДОР-МАШ»-УКБ»;
- 19 верасня – падпісаны статутныя дакументы паміж ААТ «УКГ «Белкамунмаш» і ТАА «Фоксбас» па арганізацыі сумеснага прадпрыемства па вытворчасці трамваяў у Ніжагародскай вобласці;
- 18 кастрычніка – падпісана Пагадненне аб карпаратыўным партнёрстве паміж ААТ «МАЗ» і ТАА «КРОПКУЗАЎ» (Краснадарскі край), якое прадугледжвае вытворчасць у расійскім рэгіёне зерневозаў на шасі МАЗ;
- 21 снежня – па выніках падпісанага 24 лістапада Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Гомсельмаш» і Адміністрацыяй Краснадарскага краю прынята рашэнне аб пачатку сумеснай зборкі на базе ТАА ГД «Палессе-Поўдзень» самаходнай рысавай касілкі, а таксама зернеўборачных камбайнаў.
Таксама ў 2022 годзе ў розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі адкрыта 15 гандлёвых прадпрыемстваў:
- 12 лютага – у г. Растове-на-Доне адкрыта крама сеткі па рэалізацыі беларускіх прадуктаў харчавання «Верас»;
- 27 лютага – у Сахалінскай вобласці адкрыты харчовы магазін (дваццаты) па рэалізацыі беларускіх прадуктаў харчавання рознічнай сеткі «Беларускі фірменны»;
- 29 красавіка – адкрыццё экспацэнтра BELARUS з сэрвіснай зонай на тэрыторыі вытворчай пляцоўкі кампаніі ТАА «ТПК МТЗ-Татарстан» (г. Елабуга, Рэспубліка Татарстан);
- 14 мая – у г.Краснаярску адкрыта крама «Беларускія прадукты»;
- 10 чэрвеня – у г.Смаленску створана ТАА «СВІТАНАК-ТРЭЙД» (рознічны і аптовы гандаль прадукцыяй ААТ «Світанак», г.Жодзіна);
- 1 ліпеня – у Камчацкім краі (у г.Петрапаўлаўск-Камчацкі) адкрылася першая фірмовая крама рознічнай сеткі «Беларускі фермер»;
- 19 жніўня – адкрыццё экспацэнтра BELARUS з сэрвіснай зонай на тэрыторыі вытворчай пляцоўкі кампаніі ТАА «ТБК Мотарс» г.Кіраў;
- верасень – у г.Смаленску адкрыты магазін рознічнага гандлю ААТ «Світанак», г.Жодзіна;
- 21 верасня – адкрыты дылерскі цэнтр «МАЗ» ТАА «Уралмаш» па рэалізацыі грузавой і спецыяльнай тэхнікі ў Рэспубліцы Башкартастан;
- 3 кастрычніка – у г.Смаленску адбылося ўрачыстае адкрыццё другой мультыбрэндавай крамы ААТ «Світанак»;
- 27 кастрычніка – адкрыты гандлёва-сэрвісны цэнтр Мінскага трактарнага завода
- (ТАА «ГД МТЗ-Стаўрапаль») у Астраханскай вобласці;
- 2 снежня – у г.Смаленску адкрылася крама пад брэндам «Часнок», які належыць кампаніі «Еўрагандаль»;
- 9 снежня – адкрыццё офіса Прадстаўніка БелГПП у Свярдлоўскай вобласці;
- 9 снежня – у г.Арэнбургу адкрыты магазін па рэалізацыі прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам», у т.л. ААТ «Аршанскі льнокамбінат», «Камволь», «Магатэкс», «Калінка», «Белкрэда», «Галантэя», «Бабруйсктрыкатаж», «Світанак»;
- 15 снежня – у Ленінградскай вобласці адкрыта фірмовая крама па рэалізацыі беларускай харчовай прадукцыі.
У 2022 годзе падпісаны буйныя кантракты на пастаўку тэхнікі, абсталявання, будаўнічых матэрыялаў. Беларускія будаўнічыя і дарожныя арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі будаўнічых праектаў у расійскіх рэгіёнах.
Да перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі адносіцца прамысловая кааперацыя, абмен распрацоўкамі і тэхналогіямі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Расійскія рэгіёны праяўляюць цікавасць да поспехаў беларускіх аграрыяў у мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі.
Беларусь актыўна пастаўляе ў Расію прадукцыю машынабудавання і аграпрамысловага комплексу. У сваю чаргу, беларуская прамысловасць выкарыстоўвае матэрыялы і камплектуючыя расійскіх партнёраў. Расійская Федэрацыя – буйны спажывец беларускай пасажырскай і сельскагаспадарчай тэхнікі, якая адрозніваецца надзейнасцю і высокімі тэхнічнымі характарыстыкамі. Беларусь актыўна стварае ў Расіі дылерскія цэнтры па продажы і сэрвісным абслугоўванні гэтай тэхнікі. Акрамя таго, трэба адзначыць высокі ўзровень узаемадзеяння ў сферы будаўніцтва. Беларускія будаўнікі ўзводзяць аб'екты сацыяльнага і прамысловага прызначэння ў шэрагу суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку, у ключавых рэгіёнах-партнёрах (Калужскай, Курскай, Варонежскай, Бранскай абласцях, г.Санкт-Пецярбургу і інш.).
Запатрабаваны ў Расіі паспяховы вопыт беларускіх дарожных кампаній у праектаванні і будаўніцтве аўтамабільных дарог у асобных рэгіёнах Расіі.