Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Рагожнік Аляксандр Мікалаевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1976 года ў горадзе Гомелі.
У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці».
У 2009-2011 гадах праходзіў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З 1999 па 2000 год – інспектар аддзела «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні, галоўны спецыяліст аддзела рэгіянальнага развіцця адміністрацыі свабоднай зоны «Гомель-Ратон».
З 2000 па 2002 год – менеджэр аддзела маркетынгу на адным з прадпрыемстваў.
З 2002 па 2003 год – галоўны спецыяліст, эканамічны саветнік эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі.
З 2003 па 2004 год – дырэктар УП «Каштан-МН».
З 2004 па 2006 год — дырэктар ТАА «Герпласт».
З 2006 па 2008 год – начальнік аддзела эканамічнага аналізу, намеснік начальніка эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі.
З 2008 па 2010 год – начальнік упраўлення эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.
З 2010 па 2011 год – дырэктар навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «КБТЭМ-ІТЦ».
С 2011 по 2018 год – дырэктар ААТ «Оптаэлектронныя сістэмы».
З 2018 па 2022 год – генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод».
З 2022 па 2024 год – Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 27 чэрвеня 2024 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 8 ліпеня 2024 г. надзелены паўнамоцтвамі Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расійскай Федэрацыяй, назначаны Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па сумяшчальніцтве.