Парадак акрэдытацыі па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь аташэ па пытаннях абароны (ваенных, ваенна-паветраных, ваенна-марскіх аташэ і іх памочнікаў) з рэзідэнцыяй у Маскве
Аташэ па пытаннях абароны (ваенныя, ваенна-паветраныя, ваенна-марскія аташэ і іх памочнікі) (далей — ваенныя аташэ), акрэдытаваныя ў Расійскай Федэрацыі і якія маюць намер акрэдытавацца па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь, накіроўваюць праз Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ноту Пасольства сваёй краіны, адрасаваную МЗС Рэспублікі Беларусь, з просьбай даць згоду Ўрада Рэспублікі Беларусь на прызначэнне дадзенага дыпламата ваенным аташэ ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Маскве. Да ноты прыкладаецца біяграфічная даведка на ваеннага аташэ.
У Рэспубліцы Беларусь выдача (ці адмова ў выдачы) агрэмана вайсковага аташэ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі і дыпламатычнай практыкай.
Пасля атрымання агрэмана (вербальная нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь) аб згодзе на прызначэнне дыпламата ў якасці ваеннага аташэ па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Маскве, за акрэдытацыяй бок накіроўвае ў адрас Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ноту, адрасаваную МЗС Рэспублікі Беларусь, з просьбай аб выдачы дыпламатычнай карткі. Да ноты прыкладаюцца: копіі асноўных старонак дыпламатычнага пашпарта, тры фота памерам 3,5см х 4,5см і Апавяшчэнне аб уступленні на пасаду (яго можна атрымаць у консульстве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі). Апавяшчэнне аб уступленні на пасаду запаўняецца на рускай (беларускай) ці ангельскай мове з указаннем прозвішча, пасады, пашпартных дадзеных, хатняга адрасу, з асабістым подпісам, і пячаткай дыпламатычнага прадстаўніцтва.
Адначасова выказваюцца пажаданні па тэрмінах нанясення пратакольнага візіту ў Мінск для сустрэч з прадстаўнікамі кіраўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Узгодненая дата пратакольнага візіту ў Мінск і атрымання дыпламатычнай карткі паведамляецца па ўзгадненні са Службай дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Амбасадзе Упраўленнем міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь або ваенным аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Усе наступныя фармальнасці па арганізацыі паездкі ваеннага аташэ ў Рэспубліку Беларусь для правядзення пратакольных сустрэч узгадняюцца з Упраўленнем міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь або ваенным аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Дыпламатычныя карткі выдаюцца ваенным аташэ пры наяўнасці нацыянальнага дыпламатычнага пашпарта, запісы ў пашпарце, якая пацвярджае дыпламатычную якасць ўладальніка і дзеючай візы. Дыпламатычныя карткі выдаюцца супрацоўнікам Пасольстваў, іх мужам і жонкам, а таксама, на аснове ўзаемнасці, дзецям (непаўналетнім сынам да 18 гадоў, незамужнім дочкам, якія пражываюць разам з бацькамі).
Пры змене службовага становішча супрацоўнікаў (павышэнне па пасадзе і г.д.) дыпламатычныя прадстаўніцтвы паведамляюць аб гэтым МЗС Рэспублікі Беларусь нотамі і прыкладваюць да іх дыпламатычныя пашпарты з указаннем новых дыпламатычных рангаў і пасад супрацоўнікаў, адну фатаграфію, а таксама выдадзеныя раней дыпламатычныя карткі.
Пры канчатковым ад'ездзе ваенных аташэ з краіны знаходжання ў абавязковым парадку вяртаюцца дыпламатычныя карткі саміх супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў. Дадзеныя дакументы не падлягаюць вывазу за мяжу.