:

Палажэнне аб Ганаровым консуле Рэспублікі Беларусь

Ганаровым консулам можа з'яўляцца як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, так і грамадзянін замежнай дзяржавы з ліку асоб, якія займаюць бачнае грамадскае становішча ў дзяржаве знаходжання і якія валодаюць неабходнымі асабістымі якасцямі, а таксама маюць магчымасць выконваць ускладзеныя  консульскія функцыі.

У сваёй дзейнасці ганаровы консул кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзяржавы знаходжання, міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнанымі прынцыпамі міжнароднага права і міжнароднымі звычаямі.

У сваёй дзейнасці ганаровы консул падпарадкоўваецца адказнай замежнай установе Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі функцыямі ганаровага консула з'яўляюцца:

  • абарона правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе юрыдычных і фізічных асоб у сваёй консульскай акрузе;
  • садзейнічанне развіццю дружалюбных адносін Рэспублікі Беларусь з дзяржавай знаходжання, пашырэнню гандлёвых, эканамічных, культурных і навуковых сувязяў.

У сферы гандлёва-эканамічнай дзейнасці ганаровы консул:

  • спрыяе стварэнню спрыяльных умоў для экспарту беларускіх тавараў у дзяржаве знаходжання;
  • садзейнічае развіццю дзелавога супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і дзяржавай знаходжання, развіццю кантактаў паміж зацікаўленымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і дзяржавы знаходжання;
  • аказвае садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у пошуку надзейных дзелавых партнёраў, ва ўдзеле ў міжнародных выставах, якія праводзяцца ў дзяржаве знаходжання.

У сферы культурнага супрацоўніцтва ганаровы консул:

  • інфармуе адказную замежную ўстанову аб міжнародных фестывалях, конкурсах, выставах і іншых падобных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў дзяржаве знаходжання, у якіх магчыма і мэтазгодна прыняць удзел Рэспублікі Беларусь;
  • ініцыюе і арганізоўвае ў дзяржаве знаходжання выставы, паказы фільмаў, іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы з удзелам беларускіх мастацкіх калектываў і арганізацый культуры;
  • супрацоўнічае з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, аказвае дапамогу ў ажыццяўленні культурнага абмену;
  • іншым чынам прапагандуе культурную спадчыну Рэспублікі Беларусь.

У сферы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ганаровы консул:

  • прапагандуе дасягненні беларускай навукі і тэхнікі, інфармуе адпаведныя арганізацыі дзяржавы знаходжання аб найноўшых распрацоўках Рэспублікі Беларусь у галіне высокіх тэхналогій, машынабудавання і магчымасцях навуковага супрацоўніцтва;
  • аказвае дапамогу ва ўсталяванні і падтрыманні кантактаў паміж навуковымі ўстановамі і навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і дзяржавы знаходжання;
  • інфармуе адказную замежную ўстанову аб мерапрыемствах навуковага характару, якія арганізуюцца ў консульскай акрузе, накіроўвае інфармацыйныя матэрыялы пра навуковыя арганізацыі, перспектыўныя для навуковага супрацоўніцтва.

З Палажэння аб ганаровым консуле Рэспублікі Беларусь (Зацверджана Загадам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь № 97 ад 8 студзеня 2010 года)

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці