Гісторыя будаўніцтва Дзелавога і культурнага комплексу
Зыходзячы з даручэнняў Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусі, на тэрыторыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Маскве быў пабудаваны Дзелавы і культурны комплекс. Канцэпцыя яго будаўніцтва распрацавана і зацверджана рабочай групай (кіраўнік – Грыгор’еў Юрый Панцелеймонавіч), створанай Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2005 г. № 143р.
Праект быў распрацаваны архітэктурна-будаўнічай кампаніяй ААТ «Стройпроект» (Расія) – красавік 2011 г.
Будаўніцтва аб'екта было праведзена ААТ «Будаўнічы трэст №8». Пачатак будаўнічых работ – ліпень 2011 г.
Фота: закладка падмурку Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства ў 2012 годзе.
Фота: Будаўніцтва Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства, кастрычнік 2013 года
Фота: Фінал будаўніцтва Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства, верасень 2014 года. На фота: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ігар Петрышэнка (справа) і першы кіраўнік Дзелавога і культурнага комплексу Сяргей Шэрэмецьеў (злева).
Фота: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ігар Петрышэнка разам з супрацоўнікамі Пасольства аздабляюць тэрыторыю Дзелавога і культурнага комплексу.
Фота: Цырымонія адкрыцця ДКК 29 верасня 2015 года, Андрэй Кабякоў і Сяргей Нарышкін пераразаюць стужку.
Фота: Цырымонія адкрыцця ДКК 29 верасня 2015 года, Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Ігару Петрышэнку ўручаюць ключ ад Дзелавога і культурнага комплексу.
Дзейнасць ДКК накіравана на развіццё сяброўства і ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навуковай, тэхнічнай, інфармацыйнай, культурнай і гуманітарнай галінах.