:

Аб удзеле намесніка кіраўніка МЗС Беларусі ў беларуска-расійскіх кансультацыях па консульскіх пытаннях

15.05.2025 г.

14 мая 2025 г. у г.Маскве адбыліся беларуска-расійскія кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра Яўген Шэстакоў, расійскую – Статс-сакратар – намеснік Міністра Яўген Іваноў.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў консульскай тэматыкі, якія ў першую чаргу датычацца практычнай рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама абароны правоў і інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі бакоў, а таксама ў трэціх краінах.

Расійскі бок падчас кансультацый афіцыйна паведаміў пра сваю згоду на адкрыццё генеральных консульстваў Рэспублікі Беларусь у г.Казані і г.Уфе.

Бакі дамовіліся правесці ў наступным годзе чарговы раўнд кансультацый паміж МЗС па консульскіх пытаннях у г.Мінску.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці