Аб дакладзе Пасла Беларусі ў Расіі А.Рагожніка Прэзідэнту Беларусі А.Лукашэнку
25.09.2025 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве пасля ўдзелу ў Глабальным атамным форуме заслухаў даклад пасла ў Расіі Аляксандра Рагожніка па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба ўзмацняцца па экспарце ў Расію прамысловай прадукцыі. «Сітуацыя ў Расійскай Федэрацыі, асабліва што датычыцца рынкаў збыту. Ведаеш, што пачынае прасядаць крыху прамысловасць. Хоць у цябе аптымізм у гэтым плане, — пацікавіўся беларускі лідар. — Калі на самай справе ў нас пайшлі продажы па лёгкай прамысловасці, адзення датычыцца, па іншых (напрамках. — Заўвага), нават „белая прамысловасць” — халадзільнікі, пральныя машыны… Ёсць добрыя напрацоўкі і дзеянні. Гэта вельмі добра, здорава. Вядома, трэба ўзмацняцца. Гэта пытанне нумар адзін. Таму што па экспарце мы недапрацоўваем вельмі моцна».
Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане папрасіў пасла прадставіць свой пункт гледжання, улічваючы папярэдні вопыт работы на пасадзе Міністра прамысловасці.
«І перад перагаворамі заўтра (26 верасня. — Заўвага) з Прэзідэнтам Расіі я хацеў бы пачуць, якія наогул праблемы ў нас у Расійскай Федэрацыі. Адносна нашых перагавораў, магчыма, ёсць нейкія пытанні. І ўражанні наконт нафты, наконт газу і гэтак далей. Па адзіным рынку, як ён развіваецца — тое, што мы задумвалі. І тыя пытанні, якія ты хацеў абазначыць», — вызначыў тэматыку Аляксандр Лукашэнка.