:

Аб сустрэчы Пасла ў Расіі з Генеральным дырэктарам «Раскосмас»

17.03.2025 г.

17 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік сустрэўся з Генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас» Дзмітрыем Баканавым.

У ходзе перагавораў прадметна абмеркаваны бягучыя напрамкі супрацоўніцтва, намечаны крокі па яго пашырэнню.

Аляксандр Рагожнік з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, паспяховую рэалізацыю навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы ў гэтай сферы. Падкрэсліў, што наладжанае эфектыўнае супрацоўніцтва дапамагло рэалізаваць вельмі складаныя задачы, у тым ліку – палёт на Міжнародную касмічную станцыю першай беларускай жанчыны-касманаўта Героя Беларусі Марыны Васілеўскай. Падзякаваў расійскім партнёрам за падтрымку беларускіх праграм даследавання і выкарыстання космасу.

Бакамі дасягнуты дамоўленасці аб развіцці супрацоўніцтва па актуальных напрамках асваення космасу, у тым ліку ў стварэнні і эксплуатацыі высокадакладнай тэхнікі, практычнай рэалізацыі створаных у рамках праграм Саюзнай дзяржавы тэхналогій.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці