Аб сустрэчы Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі з Губернатарам Маскоўскай вобласці
25.02.2026 г.Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Круты правёў рабочую сустрэчу з Губернатарам Маскоўскай вобласці Андрэем Вараб'ёвым. У перагаворах таксама ўдзельнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў.
Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка Дзмітрый Круты запрасіў Губернатара Маскоўскай вобласці Андрэя Вараб'ёва ў другім паўгоддзі гэтага года наведаць з візітам Беларусь, правесці, у тым ліку, перагаворы на ўзроўні Мінскай вобласці, за якой замацавана развіццё супрацоўніцтва з гэтым расійскім рэгіёнам.
Дзмітрый Круты: «З губернатарам Маскоўскай вобласці мы абмяркоўвалі вынікі фактычна мінулай пяцігодкі нашых узаемаадносін. Гэты рэгіён з'яўляецца нумарам адзін для Беларусі і па тавараабароце, і па экспарце, і па імпарце тавараў. Таму падваенне росту за мінулыя пяць гадоў з улікам усіх санкцыйных абмежаванняў, абмежаванняў рынку, таму што сціснуліся цэлыя сегменты – гэта ўсё ж годны, сур'ёзны вынік. І рост за мінулы год на 17% адразу таксама варты таго, каб больш дэталёва і больш канкрэтна паразмаўляць, што стала асновай такіх вынікаў. Магчыма, многія з падыходаў можна было б тыражаваць і ў іншых расійскіх рэгіёнах».
Юры Селіверстаў: «Я ўпэўнены, што тыя ўзаемаадносіны, якія былі напрацаваныя Дзмітрыем Мікалаевічам Крутым, мы будзем толькі развіваць. З улікам санкцый, якія ўводзілі супраць Беларусі і Расіі, на першы план выходзіць прамысловая кааперацыя. Наша магчымасць разам вырабляць тое, што раней мы закуплялі за мяжой, – гэта перспектыва і для бізнесу, і для жыхароў. Вядома, нашыя грамадзяне хочуць, каб знешнія ўзрушэнні іх не датычыліся, і яны маглі жыць, як раней. Наша задача – знайсці разумны баланс, каб забяспечыць гэтую стабільнасць. Натуральна, важныя і сацыяльныя пытанні: зносіны людзей, кантакты паміж дзецьмі. Я прыкладу ўсе намаганні, каб наша супрацоўніцтва рабілася яшчэ больш цесным і канструктыўным».