:

Аб візіце Пасла ў Расіі ў Рэспубліку Татарстан

23.04.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік наведаў з рабочым візітам Татарстан.

У Доме Урада Татарстана адбылася сустрэча Пасла з кіраўніком рэгіёна Рустамам Мініханавым. Абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Татарстанам: праекты, якія дазволяць павялічыць агульны тавараабарот — па рэнавацыі трамвайнай тэхнікі (з удзелам гомельскага «Белкамунмаш»), у нафтахімічным комплексе, сумесныя ініцыятывы ў прамысловай вытворчасці.

Далей адбылася сустрэча з Генеральным дырэктарам ПАТ «КАМАЗ» Сяргеем Кагогіным. Пасол адзначыў, што сфарміраваная некалькі гадоў таму праграма ўзаемадзеяння па вузлах, якія КАМАЗ імпартаваў з краін Еўрапейскага саюза, дае свае вынікі. Па пастаўках камплектуючых ужо выйшлі ўжо на 7 млрд. расійскіх рублёў па 2024 г. «Будзем прадаўжаць дабаўляць, таму што многія кампаненты ў стадыі асваення», – адзначыў Аляксандр Рагожнік.

У рамках візіту Пасол таксама наведаў ТАА «Гандлёва-вытворчая кампанія МТЗ-Татарстан», дзе азнаёміўся з работай зборачнага цэха, сэрвіснага цэнтра грузавых аўтамабіляў, экспазіцыяй беларускай тэхнікі. Адбылася цырымонія перадачы 19 газавых трактароў і 20 грузавых аўтамабіляў МАЗ «ТПК МТЗ-Татарстан».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці