Аб Пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы
06.12.2024 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 6 снежня ў Мінску прынялі ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, что пасяджэнне праходзіць напярэдадні 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
«Сёння можна з упэўненасцю канстатаваць, што ў 1999 годзе наш разлік аказаўся правільным: толькі ў саюзнай «двойцы» мы найбольш поўна змаглі рэалізаваць увесь набыты вопыт і патэнцыял на прынцыпах узаемнага даверу і партнёрства», – падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, існуючыя двухбаковыя адносіны дэманструюць «моцную сілу ўзаемнага прыцягнення, якая грунтуецца на агульных мове і навукова-тэхнічнай школе, падобных ментальнасці і культурных традыцыях, агульнай гісторыі».
«Створаны ўнікальны сусветны вопыт: «дзве краіны – дзве эканомікі – адна эканамічная прастора». Гэты вопыт правераны часам і даказаў сваю слушнасць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску захаваны базавыя галіны эканомікі, не парушана фінансавая сістэма, беспрацоўе знаходзіцца на мінімальных значэннях, даходы і накапленні грамадзян растуць. Мы не проста выстаялі. Мы сталі мацнейшыя», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт прывёў толькі некалькі лічбаў эканамічнай статыстыкі. У параўнанні з 1999 годам, калі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у абедзвюх краінах значна вырас аб'ём ВУП: прыкладна ў 2,5 раза. Беларуска-расійскі тавараабарот таксама паступальна павялічваецца. У мінулым годзе ён дасягнуў амаль $55 млрд, а ў 2024-м пры ўмове захавання бягучых тэмпаў росту краіны разлічваюць выйсці прыкладна на $60 млрд.
«Але неабходна задаць сабе пытанне: ці ўсё мы прадугледзелі і зрабілі, каб такі прагрэс быў пастаянным і не зведваў ніякія ваганні? Для таго каб спраўляцца з усё новымі выклікамі, патрэбна скаардынаваная і адказная работа ўрадаў, усіх сектараў эканомікі. Паколькі з-за асаблівасцей бягучай сітуацыі нам даводзіцца вырашаць прынцыпова новыя задачы», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт абазначыў некалькі стратэгічных напрамкаў далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання.
«Перш за ўсё неабходна зняць баласт праблем, вакол якіх мы топчамся не першы год ужо. Такія праблемы ёсць. Уладзімір Уладзіміравіч (Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. — Заўвага) учора на пасяджэнні ў Маскве сказаў: не трэба саромецца гаварыць аб тым, што не дапрацавалі – людзі зразумеюць. Лічу, што задача нумар адзін – рэалізацыя адзінай эканамічнай палітыкі і забеспячэнне роўнасці правоў грамадзян на нашай саюзнай прасторы. Нам пакуль не ўдалося выйсці на той узровень самадастатковасці і незалежнасці нашага аб'яднання, пры якім мы маглі б ажыццяўляць доўгатэрміновае планаванне свайго развіцця і былі б абаронены ад знешняй кан'юнктуры і розных выклікаў», – звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
Аб адзінай эканамічнай палітыцы
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, інструменты вырашэння гэтай задачы зразумелыя: скаардынаваная прамысловая палітыка, агульныя падыходы да забеспячэння харчовай бяспекі, адзіны энергетычны рынак, планамернае дасягненне тэхналагічнага суверэнітэту і рацыянальнае імпартазамяшчэнне. Важна таксама ліквідаваць перашкоды, што засталіся ў двухбаковым гандлі, падкрэсліў Прэзідэнт.
«Мы пачалі ўжо рэалізацыю сумесных праектаў у такіх галінах, як мікраэлектроніка, станкабудаванне, авіябудаванне, суднабудаванне. Але пакуль рухаемся не зусім хутка. На сённяшні дзень рэалізуецца толькі 27 імпартазамяшчальных праектаў. Для аб'яднанага рынку Беларусі і Расіі, аб'ём якога ацэньваецца ў $2 трлн па сукупным ВУП, гэта лічба павінна быць, я думаю, у сотні разоў большая», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Выгаду ад такіх праектаў атрымаюць як у Беларусі, так і ў Расіі, перакананы кіраўнік дзяржавы. У абедзвюх краінах дзякуючы кааперацыі ствараюцца новыя рабочыя месцы, з'яўляецца новая інавацыйная прадукцыя.
Яшчэ адным істотным крокам у саюзным будаўніцтве стала фарміраванне аб'яднанага рынку электрычнай энергіі. «Для функцыянавання раўнапраўнага і справядлівага эканамічнага асяроддзя мы разлічваем на больш хуткі запуск аб'яднаных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Работа па гэтых напрамках у нас разгорнута», – сказаў Прэзідэнт.
Аб забеспячэнні роўнасці правоў грамадзян
Але што б ні ставілі на мэце Беларусь і Расія, будуючы Саюзную дзяржаву, яе асноўная мэтавая аўдыторыя – іх грамадзяне, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Тыя, хто верыць у нас, давярае нам, разлічвае на ўважлівае рэагаванне на іх патрэбы. Таму асобая тэма – забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – За мінулую чвэрць стагоддзя шмат што вырашана ў пытаннях міграцыі, сацыяльна-працоўных адносін, аховы здароўя».
Так, адсутнічаюць абмежаванні на перамяшчэнне па тэрыторыі абедзвюх дзяржаў. Забяспечаны роўныя правы ў сферах працоўнай дзейнасці, прызнання працоўнага стажу і аховы працы. Урэгуляваны пытанні пенсійнага забеспячэння і сацстрахавання. Усім грамадзянам аказваецца хуткая і неадкладная медыцынская дапамога. Толькі ў 2023 годзе ў Беларусі атрымалі медыцынскую дапамогу амаль 60 тыс. грамадзян Расіі. Аказваецца падтрымка сем'ям з дзецьмі і асобным катэгорыям насельніцтва.
«І што нас вельмі радуе: на любыя святочныя дні і наогул Беларусь — самая прывабная краіна для турыстычных паездак такой гіганцкай краіны, як Расія, – сказаў Прэзідэнт. – Але яшчэ многае трэба зрабіць. Кожны чалавек павінен на справе, без абмежаванняў адчуць усе перавагі нашага саюза».
Аб транспарце і лагістыцы
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія экспартныя грузы пайшлі праз расійскія парты, што прынесла ўзаемную выгаду. З аднаго боку, гэта вырашыла задачу Беларусі па арганізацыі лагістыкі экспарту, з другога – дало істотную прыбаўку да прыбытку расійскіх кампаній.
«Але незадзейнічаных рэзерваў пакуль вельмі шмат. На чарзе – рэалізацыя праекта па Паўночным марскім шляху. Мы паспрабавалі ўжо транспартаваць грузы па гэтым шляху – атрымліваецца добра», – заявіў Прэзідэнт.
Расійскія партнёры таксама працуюць над пілотным праектам па стварэнні высакаскораснай чыгуначнай магістралі Масква — Санкт-Пецярбург. «Разлічваем на яе прадаўжэнне па маршруце Масква — Мінск. Вашу, Уладзімір Уладзіміравіч, заяву аб тым, што такая магістраль з Масквы праз Мінск да Брэста будзе, натхніла беларусаў, таму што вельмі шмат людзей перамяшчаецца з Мінска ў Маскву і нядаўна мы былі вымушаны яшчэ два паязды дабавіць», – расказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аб ваенна-палітычнай бяспецы
«Само жыццё прымушае нас звяртаць асаблівую ўвагу на абараназдольнасць нашых дзяржаў. З падпісаннем Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і міждзяржаўнага Дагавора аб гарантыях бяспекі мы выходзім на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага саюзніцтва і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць не дапусціць парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Расіі, захаваць суверэнітэт і незалежнасць, а галоўнае – сфарміраваць гарантыі мірнага жыцця для грамадзян абедзвюх краін.
«Толькі наш намер падпісаць гэты дагавор вельмі ўзрушыў нашых, як вы гаворыце, «партнёраў» на Захадзе. Гэта, напэўна, нядрэнна: яны гэта заўважылі», – сказаў Прэзідэнт.
Аб планаванні і пераразмеркаванні працоўных рэсурсаў
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што кожны год расійскі рынак працы прываблівае значную колькасць беларусаў, што азначае няхватку рабочых рук у самой рэспубліцы.
«Тая ж праблема, што і ў Расіі. Нам патрэбна ўзгодненая палітыка ў гэтай галіне і дзейсныя прававыя механізмы, якія ўлічваюць інтарэсы абодвух бакоў», – падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на парадку дня Саюзнай дзяржавы заўсёды прысутнічаюць асаблівыя, свяшчэнныя тэмы. У маі 2025 года беларусы і расіяне разам з іншымі народамі былога СССР, з тымі, хто падзяляе гэтыя каштоўнасці, адзначаць 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
«Гэта важнейшая памятная дата для нашых людзей, звязаных агульнай гісторыяй, блізкіх духоўна і культурна. Гэтак жа, як і нашы продкі 80 гадоў таму, 9 Мая мы разам на Краснай плошчы ўспомнім ахвяр той страшнай вайны і адзначым важную гадавіну гістарычнай Перамогі савецкага народа над фашызмам», – заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што парадак дня цяперашняга пасяджэння, як заўсёды, насычаны. У ім канкрэтныя пытанні, якія хвалююць жыхароў абедзвюх краін, даюць магчымасць палепшыць умовы функцыянавання эканомік і ўмацаваць бяспеку Беларусі і Расіі.
Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі дзвюх дзяржаў – Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
«Гэты дагавор дасць магчымасць надзейна абараніць бяспеку Расіі і Беларусі, створыць умовы для далейшага мірнага і ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў», – заявіў на пасяджэнні ВДС Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Ён расказаў, што дагавор вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнню абароны, аховы суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу Расіі і Беларусі, цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторый і знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы. Прычым з задзейнічаннем усіх існуючых сіл і сродкаў.
«Размова ў тым ліку ідзе і аб расійскай тактычнай ядзернай зброі, размешчанай па прапанове Прэзідэнта Беларусі на тэрыторыі беларускай рэспублікі», – падкрэсліў расійскі лідэр.
«Само жыццё прымушае нас звяртаць асаблівую ўвагу на абараназдольнасць нашых дзяржаў. З падпісаннем Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і міждзяржаўнага дагавора аб гарантыях бяспекі мы выходзім на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага саюзніцтва і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы», – падкрэсліў на пасяджэнні ВДС Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць не дапусціць парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Расіі, захаваць суверэнітэт і незалежнасць, а галоўнае – сфарміраваць гарантыі мірнага жыцця для грамадзян абедзвюх краін.
Як заўважыў Кіраўнік беларускай дзяржавы, нават намер Беларусі і Расіі падрыхтаваць новыя дакументы ў сферы бяспекі ўжо ўзрушыў «партнёраў» на Захадзе.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ВДС падпісалі міждзяржаўную дамову аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі Саюзная дзяржавы.
Пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адбылася цырымонія спецыяльнага гашэння паштовых блокаў да 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве (8 снежня 1999 года). У ёй прынялі ўдзел прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы абедзвюх краін.